Іван Паўлавіч Сікора

селекцыянер, аграном
(Пасля перасылкі з Іван Сікора)

Іван Паўлавіч Сіко́ра[1] (19 верасня 1885, вёска Малыя Алашкі — 26 верасня 1966) — беларускі селекцыянер-аматар. Заслужаны аграном БССР (1956).

Іван Паўлавіч Сікора
Дата нараджэння 19 верасня 1885(1885-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 верасня 1966(1966-09-26) (81 год)
Грамадзянства
Дзеці Віктар Сікора
Род дзейнасці селекцыянер
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Полаўскае пачатковае вучылішча, Краснагорскую настаўніцкую школу. Ваенную службу праходзіў у Хабараўскім краі. У першую сусветную вайну быў на фронце. У 1925 годзе закончыў Кракаўскія курсы настаўнікаў. Служыў садоўнікам графа Пшаздзецкага ў Варапаеве, дзе і пачаў весці даследчую працу па садаводстве.

15 красавіка 1941 года па рашэнні СНК БССР адкрыўся на базе сада І. П. Сікоры Паўночны апорны пункт Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства, пладаводства і агародніцтва. У садзе прайшлі апрабаванне звыш 600 сартоў яблынь, больш 100 сартоў груш, 500 сартоў агрэсту. Вяршыняй селекцыйнай дзейнасці стаў гібрыд № 1377, плады якога аматары вобразна назвалі «Яблыкамі XXІ стагоддзя». Пасля смерці І. П. Сікоры сорт атрымаў назву «Памяць Сікоры».

Сям’я правіць

Меў сына Віктара, які быў адным з кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Паставах, лідарам мясцовай філіі Беларускай незалежніцкай партыі, камандзірам партызанскага антысавецкага аддзелу на Пастаўшчыне, а пазней — вязнем ГУЛАГу. Пасля вызвалення і вяртання на радзіму сын Віктар разам з Адай Райчонак стварыў у Малых Алашках музей Івана Сікоры і даглядаў ягоны сад.

Узнагароды правіць

Іван Паўлавіч быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР і Вялікім сярэбраным медалём ВДНГ СССР. У 1956 годзе яму было прысвоена званне Заслужаны аграном БССР.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сікора Іван Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Славутыя землякі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 424—436.
  • Сіко́ра Іван Паўлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 660. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць