Іван Якаўлевіч Франко

(Пасля перасылкі з Іван Франко)

Іван Якаўлевіч Франко (укр.: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Галіцыя, Аўстрыйская імперыя — 28 мая 1916, Лемберг (Львоў), Аўстра-Венгрыя) — украінскі празаік, паэт, белетрыст, навуковец, публіцыст і дзеяч рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху ў Галіцыі (Аўстра-Венгерскай Імперыі).

Іван Якаўлевіч Франко
укр.: Іван Якович Франко
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Джеджалик, Мирон, Мирон Сторож, Мирон Ковалишин, Руслан і Іван Живий
Дата нараджэння 27 жніўня 1856(1856-08-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 мая 1916(1916-05-28)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Вольга Франко[d]
Дзеці Пятро Франко[d], Ганна Ключко[d], Тарас Франко[d] і Andriy Franko[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, паэт, гісторык культуры, драматург, перакладчык, эканаміст, літаратурны крытык, палітык, навэліст
Гады творчасці з 1874
Кірунак рэалізм
Жанр паэзія, аповесць[d], раман, аповесць, апавяданне і п’еса
Мова твораў нямецкая, польская і украінская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

правіць
 
Іван Франко, 1910

У 1891 годзе скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1877, 1880 і 1890 гадах быў зняволены.

Доктар філасофіі (1893). Ганаровы доктар рускай славеснасці (1906).

У 1915 годзе быў вылучаны на атрыманне Нобелеўскай прэміі па літаратуры, але заўчасная смерць пісьменніка перашкодзіла гэтаму.

Творчасць

правіць

Друкаваўся з 1874 года. У зборніках паэзіі «Мой Ізмарагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філасофскі роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусветную лірыку кахання. Аўтар зборнікаў лірыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tino» (1906), паэм «Смерць Каіна» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Істар», «Паэма пра белую кашулю» (абедзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гістарычнай аповесці «Захар Беркут» (1883).

Яго драматычныя творы вылучаюцца майстэрствам дыялогу, дынамічнасцю сюжэта, глыбінёю драматычных канфліктаў: драма «Скрадзенае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літаратурна-крытычныя артыкулы. Цікавіўся гісторыяй, культурай і літаратурай . Аўтар «Нарысу гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры да 1890 г.» (1910). Даследаваў украінскі фальклор

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі А. Астрэйка, М. Аўрамчык, Н. Гілевіч, Ф. Грышкевіч, А. Гурыновіч, Г. Дубянецкая, В. Жуковіч[7], Х. Жычка, А. Зарыцкі, У. Караткевіч, А. Кудравец, Ю. Пацюпа[7], П. Пестрак, В. Рагойша, М. Танк, А. Траяноўскі, А. Якімовіч.

Ушанаванне памяці

правіць

У гонар Івана Франко горад Станіславаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск, а ў Львоўскай вобласці мястэчка Янаў — у Івана-Франкова. Яго роднае сяло Нагуевічы цяпер называецца Івана-Франкова.

Імя Івана Франко носіць Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт.

Бібліяграфія

правіць

Беларускія пераклады

правіць
  • Апавяданні. Мн.. 1956.
  • Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць. Мн., 1958.

Зноскі

  1. а б Ivan Franko // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Iwan Jakowytsch Franko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 лютага 2017.
  4. а б Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 25 лютага 2022.
  5. Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-6
  7. а б Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Спасылкі

правіць