Іван Фролавіч Клімаў
Іва́н Фро́лавіч Клі́маў (10 верасня 1903, в. Касцюкоўка Магілёўскай губерні — 9 кастрычніка 1991, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Іван Фролавіч Клімаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў | ||||||
Папярэднік | пасада ўтвораная | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Цябут | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Кірыл Мазураў Мікалай Аўхімовіч Ціхан Кісялёў |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Пакроўскі | ||||||
Пераемнік | Сяргей Прытыцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Калінін | ||||||
Пераемнік | Васіль Доркін | ||||||
Нараджэнне |
10 верасня 1903 |
||||||
Смерць |
9 кастрычніка 1991 (88 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1923 года ён быў актывістам прафсаюза і камсамола, а з 1925 года быў партыйным дзеячам, з 1931 года працаваў у ЦК Камуністычнай Партыі (бальшавікоў) Беларусі.
У 1936 годзе быў выкладчыкам Рэспубліканскай школы прапагандыстаў партыі пры ЦК КП(б)Б, затым дырэктарам гэтай школы, пасля ў 1940-х ён быў дырэктарам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б. У верасні 1939 быў прызначаны галоўным упаўнаважаным па арганізацыі грамадскай адміністрацыі на занятай РСЧА заходнебеларускай тэрыторыі. У кола яго абявязкаў уваходзіла таксама каардынацыя работы па выяўленню і рэпрэсіраванню рэальных і нават патэнцыяльных праціўнікаў савецкай улады на далучаных да СССР землях[1].
У кастрычніку 1940 стаў 1-м сакратаром Вілейскага абкама КП(б)Б. У 1941 годзе быў палітычным афіцэрам РСЧА (у 13-й арміі), у 1941—1942 гадах быў сакратаром Ташкенцкага абласнога камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Узбекістана па працы з кадрамі.
З 28 мая 1943 да ліпеня 1944 года быў 1-м сакратаром Вілейскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. Пасля вызвалення Вілейкі летам 1944 года зноў уступіў у пасаду 1-га сакратара Маладзечанскага абласнога камітэта КП(б)Б; у 1949 годзе завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК ВКП(б).
У 1951—1952 гадах — слухач курсаў пры ЦК УКП(б), з 1952 па жнівень 1953 года — 1-ы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б, са жніўня 1953 да 1962 года — 1-ы намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР.
У 1961 годзе займаў пасаду міністра па нарыхтоўкам Беларускай ССР, у 1962-1968 гадах — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларускай ССР, а ў 1968-1974 гадах — намеснік старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
З 1974 года быў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, а з 1980 года — старшыня Камісіі па справах былых партызан і актывістаў падполля ў Прэзідыуме Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
З 18 лютага 1949 па 4 лютага 1976 года член ЦК КП(б)Б, у 1955—1960 гадах — член Бюро ЦК КП(б)Б. З 6 лютага 1976 года — член Рэвізійнай Камісіі КПБ. У 1980 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка культуры Беларускай ССР.
Бібліяграфія
правіць- І. Ф. Клімаў, М. Е. Гракаў. Партызаны Віленшчыны. — 2-е выд.. — Мн.: Беларусь, 1970.
- І. Ф. Клімаў. Далёкае і блізкае. — 1987.
Зноскі
- ↑ Адамушка У. І. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-ых гадоў на Беларусі. — Мн.: Беларусь, 1994. — С. 100. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-01-0047-8.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 341. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Клімаў Іван Фролавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 391. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- P. Kołakowski. Pretorianie Stalina. Pretorianie Stalina. Sowieckie służby bezpieczeństwa i wywiadu na ziemiach polskich 1939-1945. Warszawa: Bellona, 2010. (польск.)
- Даведнік па гісторыі Камуністычнай Партыі і СССР (рус.)