Іван Пятровіч Фурман

(Пасля перасылкі з Іван Фурман)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Іван (Яніс) Пятровіч Фурман (30 ліпеня 1889, Сенненскі павет, Магілёўская губерня — 19 студзеня 1934, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец і краязнавец.

Іван Пятровіч Фурман
Зіновій Гарбавец. Партрэт І. Фурмана (1927)
Зіновій Гарбавец. Партрэт І. Фурмана (1927)
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1934(1934-01-19)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера мастацтвазнаўства і этнаграфія
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Саламон Юдовін. «Экслібрыс Івана Фурмана»

Нарадзіўся на фальварку Леонтава ў лютэранскай сям’і землеўладальніка з латышскіх сялян.

З 1909 па 1913 навучаўся ў Пскоўскай землямернай вучэльні, адразу пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць у Віцебскай губернскай землеўпарадкавальнай камісіі. Калежскі сакратар (19 красавіка 1914). Пасля кароткай службы ў 100-м пяхотным Астроўскім палку — старшы землямер (1917), з сакавіка 1919 землямер-інструктар па Віцебскім павеце, з 1920 — кіраўнік работ у тым жа павеце, з 1922 загадчык землямерна-тэхнічнай часткай Віцебскага губернскага зямельнага ўпраўлення. Адначасова з 1923 землямер-рэвізор у Невельскім павеце, з 1926 раённы землеўпарадчык у Гарадоцкім раёне.

Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, затым Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918).

Член Камісіі па ахове помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1931 года супрацоўнік Віцебскага краязнаўчага музея.

Памёр у Віцебску пасля цяжкай хваробы.

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаўся даследаваннямі беларускага народнага мастацтва[1], творчасці віцебскіх мастакоў-гравёраў[2][3][4]. Каб абараніць таленавітых мастакоў ад палітычнай дыскрэдытаціі з боку «змагароў» за «пралетарскае рэвалюцыйнае» мастацтва, якія набывалі моц у сярэдзіне 20-х — пачатку 30-х гадоў, Іван Фурман падкрэсліваў у іх творах краязнаўчыя і этнаграфічныя матывы. Ён піша:

Ксілаграфіі Мініна, Юдовіна, Гарбаўца маюць вялікае значэнне ў жыцці мастацтва нашага краю. Да гэтых гравюр будуць звяртацца не толькі знаўцы мастацтва, але і ўсякі, хто вывучае мясцовы край, і асабліва той, хто вывучае архітэктуру і быт краю, бо ў гравюрах памянёных мастакоў даволі поўна адлюстраваны знешні від горада Віцебска і яго ўнутранае жыццё[5].

Зноскі

  1. І. П. Фурман. Крашаніна: матэрыялы да гісторыі яе ў Віцебшчыне. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1925. — 63 с. — 1 500 экз.
  2. І. П. Фурман. Віцебскія мастакі-гравёры. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1928. — 28 с. — 60 экз.
  3. І. П. Фурман. Віцебск у гравюрах Саламона Юдовіна. — Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства. — Віцебск, 1926. — 46 с. — 400 экз.
  4. И. П. Фурман. З. И. Горбовец. Гравюры на дереве. — 1927. Архівавана 16 студзеня 2021.
  5. Віцебшчына: Зборнік артыкулаў. — Віцебск, 1928. — Т. 2.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

правіць