Іван Фёдаравіч Крук (вучоны)

беларускі вучоны ў галіне таваразнаўства

Іван Фёдаравіч Крук (24 сакавіка 1909, Забалацце, цяпер Пухавіцкі раён — 16 снежня 1992) — беларускі вучоны ў галіне таваразнаўства харчовых прадуктаў. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1971).

Іван Фёдаравіч Крук
укр.: Іван Фёдаравіч Крук
Дата нараджэння 24 сакавіка 1909(1909-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1992(1992-12-16) (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Біяграфія правіць

Выпускнік Пярэжырскай сярэдняй школы. У 1932 годзе скончыў Беларускі таваразнаўчы інстытут. У 1944—1967 гадах працаваў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (з 1962 года загадчык кафедры).

Навуковая дзейнасць правіць

Беларускі спецыяліст у галіне таваразнаўства харчовых прадуктаў. Аўтар шматлікіх навуковых прац па даследаванні таваразнаўчых, біяхімічных і тэхналагічных уласцівасцей збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі[1].

Сярод апублікаванага:

  • Товароведенне пищевых продуктов. — Мн, 1939;
  • Исследование факторов, определяющих качество семян зернобобовых культур и продуктов их переработки [Текст] : Автореферат дис. на соискание ученой степени доктора технических наук. (377) / Моск. ин-т нар. хоз-ва им. Г. В. Плеханова. — Москва : [б. и.], 1970. — 42 с.;
  • Вітаміны і іх захаванне ў харчовых прадуктах / І. Ф. Крук. — Мінск, 1946;
  • Биохимия и товароведение семян зернобобовых культур и продуктов их переработки — Мн.: Изд-во М-ва высш., сред. спец. и проф. образования БССР, 1961. — 275 с.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Крук Іван Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 484. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.* Минская область : энциклопедия. [В 2 т.] Т. 2. — Минск, 2007.
  • Кучко А. Иван Фёдорович Крюк // У истоков экономических знаний и науки. Белорусский государственный университет в биографиях ректоров, заслуженных деятелей науки и образования / А. Кучко, Э. Корнилович, И. Уточкина, Г. Терентьева. — Мн.: БГЭУ, 2003. — С. 22, 50, 60—64. — 163 с. — ISBN 985-426-902-7. (руск.)

Спасылкі правіць