Іван Фёдаравіч Кудраўцаў

Іван Фёдаравіч Кудраўцаў (28 чэрвеня 1922, в. Сыцянец, Салігорскі раён — 23 мая 2004) — беларускі пісьменнік, кандыдат філалагічных навук. Член СП СССР з 1950 года.

Іван Фёдаравіч Кудраўцаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1922(1922-06-28) ці 1922[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 2004(2004-05-23) ці 2004[1]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік, літаратурны крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі з 1929 года — калгаснікі. У 1939 годзе скончыў Старобінскую школу і паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Мардоўскую АССР. Працаваў настаўнікам (1941—1942). У лютым 1942 года мабілізаваны ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх і Ленінградскіх франтах (1942—1945). За ўдзел у баявых дзеяннях супраць узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалямі.

Пасля дэмабілізацыі ў лістападе 1945 года вярнуўся на вучобу ў БДУ, які скончыў у 1948 годзе. Паступіў у аспірантуру пры БДУ, У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці К. Чорнага. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1947—1955), адказным сакратаром часопіса «Беларусь» (1955—1965), старшым навуковым супрацоўнікам інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1965—1970), загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі (1971—1974), старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1974—1988), з 1988 года на пенсіі.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў у 1947 годзе з рэцэнзіяў пад іменем Д. Кавалёва. Сааўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры, пісаў рэцэнзіі і артыкулы. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), літаратуразнаўчага нарысу «Кузьма Чорны: Жыццё і творчасць» (1968), склаў з У. Агілевічам падручнікі «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), падручнікі «Кніга для чытання ў 3 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952).

У 1984 годзе быў надрукаваны раман «Разгневаная зямля» аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў савецкай інтэрпрэтацыі, аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю народ і несмяротным подзвігу савецкага народа. Твор прысвечаны Мінску і мінскім падпольшчыкам.

Працаваў над перакладам 18-га тома Збору твораў Леніна (1950). У жніўні 1995 года даслаў у газету «Шахцёр» ліст і ўрыўкі з новага рамана «Грымотнымі шляхамі».

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.

Спасылкі правіць