Іван Савіч Чымбург

(Пасля перасылкі з Іван Чымбург)

Іван Савіч Чымбург (27 студзеня 1904, Еўлічы, Слуцкі раён, Бабруйскай (цяпер — Мінскай) вобласці — 1978) — беларускі філосаф. Рэктар БДУ.

Іван Савіч Чымбург
Дата нараджэння 27 студзеня 1904(1904-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 1978
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, выкладчык, загадчык кафедры, рэктар БДУ
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філасофскіх навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 27 студзеня 1904 года. Да жніўня 1917 года працаваў у бацькоўскай гаспадарцы. Пасля вучыўся ў беларускай земскай гімназіі ў г. Слуцку. У 1919—1921 гг. зноў працаваў разам з бацькам у сельскай гаспадарцы. З 1923 года вучыўся ў БДУ, а пасля ў Саратаўскім дзяржаўным універсітэце. У 1927—1931 гадах працаваў у органах следства і пракуратуры. З 1931 года — на выкладчыцкай працы: у Варонежскім зоаветінстытуце, а пасля аспірантуры — загадчык кафедры сацыяльна-эканамічных дысцыплін БДУ.

З ліпеня 1941 года — на фронце: палітрук, намеснік камандзіра роты, інструктар прапаганды палітупраўлення палка.

Пасля дэмабілізацыі зноў вяртаецца ў БДУ загадчыкам кафедры марксізму-ленінізму. У 1947 годзе прызначаны дырэктарам Інстытута гісторыі партыі ЦК КП(б)Б. Памёр у 1978 годзе.

Публікацыі правіць

  • Санков А. П., Чимбург И. С. Диалектический материализм. — Мн.: Вышэйшая школа, 1969. — 342 с.
  • Чымбург І. С. Ідэйная барацьба ў Беларусі напярэдадні Кастрычніка. — Мн.: Выдавецтва БДУ, 1977. — 142 с.

Зноскі

Спасылкі правіць