Іван Юльянавіч Здановіч

Іва́н Юлья́навіч Здано́віч (нар. 4 ліпеня 1926, вёска Доўгая Шчучынскага павета Навагрудскага ваяводства, цяпер у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці — чэрвень 2022[1]) — беларускі настаўнік, краязнаўца.

Іван Здановіч
Імя пры нараджэнні Іван Юльянавіч Здановіч
Род дзейнасці настаўнік, краязнаўца
Дата нараджэння 4 ліпеня 1926(1926-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці чэрвень 2022 (95 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Вольга Талашкевіч
Дзеці Людміла
Віктар
Альма-матар
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую польскую школу ў роднай вёсцы, у 1939—1941 гадах вучыўся ў 5—6 класах. Падчас вайны скончыў сёмы клас ў Жалудоцкай школе, два курсы Шчучынскай настаўніцкай семінарыі.

Пасля вайны працаваў загадчыкам Баяра-Жалудоцкай пачатковай школы, настаўнікам у роднай вёсцы. Скончыў завочна Лідскае педвучылішча (1946), потым аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Гродзенскага педінстытута (1951). Накіраваны на працу ў Брэсцкую вобласць.

Працаваў у Малецкай сярэдняй школе (1951—1952), беларускай сярэдняй школе № 1 г. Пружаны (1952—1955), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Каменецкай СШ (1955—1957). На Пружаншчыне ў 1955 годзе ажаніўся з Вольгай Талашкевіч, таксама настаўніцай беларускай мовы і літаратуры.

Да 1964 года на Гродзеншчыне, інспектар РАНА, дырэктар Капцёўскай СШ[2] (1957—1964). Пасля вярнуўся з сям’ёй у Пружаны. У 1964—1966 гадах працаваў у Белаляскоўскай, Шарашоваскай, Хараўской школах. Узначальваў пружанскую школу рабочай моладзі (1966—1974), школу-інтэрнат (1974—1986, з 1986 сярэдняя школа № 4).

З 1986 года на пенсіі. Жыве ў Пружанах.

Сям’я правіць

Дачка Людміла — настаўніца беларускай мовы і літаратуры; сын Віктар — хірург-траўматолаг, член БНФ.

Дзейнасць правіць

Выдаў «Зборнік практыкаванняў па беларускай мове для 4-6 класаў», які тройчы перавыдаваўся (1965, 1969, 1979). Публікуе ў перыядычным друку артыкулы па беларускай літаратуры, гісторыі, краязнаўстве. У 2004 годзе выдадзеная кніжка «Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны», а ў 2008 годзе — другая частка гэтай кніжкі.

Узначальваў грамадска-культурнае аб’яднанне «Спадчына» (1986—1989). Заснавальнік і першы кіраўнік Пружанскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны» (1989)[3]. Член БНФ «Адраджэнне».

Разам з іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніку паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989). Арганізаваў аднаўленне расстралянай з верталёту ваеннымі стэлы помніку і ўрачыстае асвячэнне помніка святарамі праваслаўнай і каталіцкай канфесіяў.

Бібліяграфія правіць

  • Здановіч, Іван Юльянавіч. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове: 5—6 кл. васьмігад. шк. — 1965.[4]
  • Здановіч, Іван Юльянавіч. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове: 5—6 кл. — 1969.[4]
  • Здановіч, Іван Юльянавіч. Зборнік практыкаванняў па беларускай мове: 4—6 класы. — 1979.[4]
  • Здановіч Іван Юльянавіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — 144 с.
  • Здановіч Іван Юльянавіч. Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Брэст: «Альтернатива», 2008. — 172 с. — ISBN 978-985-6843-85-6.

Зноскі

  1. Памёр краязнаўца і грамадскі дзеяч з Пружан Іван Здановіч // Наша Ніва
  2. Из истории школы (руск.)(недаступная спасылка). О школе. Государственное учреждение образования «Коптёвская средняя школа». Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 14 студзеня 2013.
  3. Пружанская гарадская арганізацыя ТМБ(недаступная спасылка). Мясцовыя арганізацыі. Таварыства беларускай мовы. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2013. Праверана 20 чэрвеня 2013.
  4. а б в Запрос: a001="BY-SEK-217238" (руск.). Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 14 студзеня 2013.

Літаратура правіць

  • Здановіч Іван Юльянавіч. Аб аўтары. Здановіч Іван Юльянавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны, 2003. — С. 139—140.
  • Здановіч Іван Юльянавіч. Аб аўтары. Здановіч Іван Юльянавіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Брэст: «Альтернатива», 2008. — С. 168—169. — ISBN 978-985-6843-85-6.