Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі
Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубро́віцкі (? — 30 жніўня 1481) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, князь гальшанскі і Дубровіцкае (1457—1481). Старэйшы сын князя Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага, траюрадны брат і падручнік вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка[1].
Іван Юр'евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | ||
«Гіпацэнтаўр» | ||
| ||
---|---|---|
1457 — 1481 | ||
Папярэднік | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | |
Пераемнік | Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі | |
| ||
1457 — 1481 | ||
Папярэднік | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | |
Пераемнік | Сямён Юр'евіч Гальшанскі | |
Нараджэнне | невядома | |
Смерць | 30 жніўня 1481 | |
Дынастыя | Гальшанскія | |
Бацька | Юрый Гальшанскі | |
Жонка | Ганна Міхайлаўна з Чартарыйскіх | |
Дзеці | Аўдоцця, Агрыпіна, Юрый, Юліяна-Васіліса |
БіяграфіяПравіць
У 1457 годзе пасля смерці свайго бацькі Юрыя Сямёнавіча Гальшанскага Іван атрымаў у спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы. Яго малодшы брат Сямён (пам. 1505) атрымаў Сцяпаньскае княства(укр.) бел..
У 1481 годзе знатныя руска-літоўскія праваслаўныя князі Іван Юр'евіч Гальшанскі, Міхаіл Алелькавіч Слуцкі і Фёдар Іванавіч Бельскі, сваякі і падручнікі Казіміра, арганізавалі змову супраць вялікага князя літоўскага. Па адной з версій, змоўшчыкі збіраліся прывабіць Казіміра ў Кобрын на вяселле князя Фёдара Бельскага і Ганны Кобрынскай, забіць яго і ўзвесці на вялікакняжацкі сталец у Вільні князя Міхаіла Алелькавіча Слуцкага. Па іншай з версій, змоўшчыкі планавалі забіць Казіміра, адарваць ад Вялікага Княства Літоўскага і далучыць да Вялікага Княства Маскоўскага ўсходнія землі ВКЛ да ракі Бярэзіна[1].
Змова ўдзельных князёў была раскрытаы ў Кіеве. Па загаду вялікага князя літоўскага Казіміра былі арыштаваныя князі Міхаіл Алелькавіч Слуцкі і Іван Юр'евіч Гальшанскі. Фёдар Іванавіч Бельскі бег з Літвы ў Маскву, страціўшы сваё ўдзельнае княства. 30 жніўня 1481 года князі князі-змоўшчыкі Іван Гальшанскі і Міхаіл Алелькавіч былі пакараныя смерцю[1] праз прылюднае абезгалоўліванне ў Кіеве.
Пасля смерці Івана Юр'евіча яго малодшыя браты Сямён (пам. 1505) і Аляксандр (пам. 1511) Гальшанскія атрымалі ў спадчыну Гальшанскае і Дубровіцкае княствы.
Сям'яПравіць
Іван Юр'евіч Гальшанскі быў жанаты з Ганнай Міхайлаўнай з Чартарыйскіх, дачкой князя Міхаіла Васілевіча Чартарыйскага. Яны мелі дзяцей Аўдоццю, Агрыпіну, Юрыя (пам. у 1536) і Юліяну-Васілісу[2].
РадаводПравіць
Януш Дубровіцкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фёдар | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Уладзімір | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Васіліса | Іван | Анастасія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гольша | Андрэй Вязынскі | Соф’я | Васіліса | Багдана | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя | Сямён | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт? | Міндоўг | Януш | Андрэй | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Даніл | Юрый | Марыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альгімонт | Аляксандр? | Павел | Соф'я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Глеб? | Аляксандр | Ганна | Ганна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іван | Васіль | Ядвіга | Фядора | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямён «Люты» | Юрый | Ганна | Аляксандра | Алена | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Барбара | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | Ульяна | Юрый | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міхаіл | Андрэй | Сямён | Таццяна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Барыс? | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юліянія | Сямён Трабскі | NN дачка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Гольшанские // Иван // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 157. — 737 с.
- ↑ Аўдоцця і Агрыпіна згаданы ў Вайтовіча, які пазначае іх пазіцыі ў Кіева-Пячэрскім памянніку адпаведна 61 і 62. гл. Войтович Л. В.(руск.) бел. Княжа доба на Русі: портрети еліти. — Біла Церква, 2006. ISBN 966-4585-52-4. стар. 607-608.
ЛітаратураПравіць
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895.
СпасылкіПравіць
- Генеалогия русской знати. Князья Гольшанские (Ольшанские) (руск.)
- Леонтій Войтович. Розділ четвертий. Литовські династії. Гедиміновичі. Персональний склад (укр.)