Адкрыць галоўнае меню

Іван Юр'евіч Мсціслаўскі (пам. каля 1490) — удзельны князь мсціслаўскі (каля 14601490), намеснік мінскі і віцебскі, адзіны сын і пераемнік князя Юрыя Лугвенавіча Мсціслаўскага.

Іван Юр'евіч Мсціслаўскі
князь мсціслаўскі
каля 1460 — каля 1490
Папярэднік: Юрый Мсціслаўскі
Пераемнік: Ульяна Іванаўна Мсціслаўская
 
Смерць: каля 1490
Дынастыя: Гедзімінавічы
Бацька: Юрый Лугвенавіч
Дзеці: Ульяна і Анастасія

БіяграфіяПравіць

Іван Юр'евіч Мсціслаўскі паходзіў з дынастыі Гедзімінавічаў, ён быў унукам Лугвена (Сямёна) Альгердавіча Мсціслаўскага і праўнукам вялікага князя літоўскага Альгерда (13451377). Іван Мсціслаўскі знаходзіўся ў сваяцтве з дынастыяй Ягелонаў, быў стрыечным пляменнікам вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка.

Каля 1460 года пасля смерці свайго бацькі Юрыя Лугвенавіча Іван атрымаў у валоданне ўдзельнае Мсціслаўскае княства на мяжы з Вялікім Княствам Маскоўскім.

Іван Юр'евіч Мсціслаўскі служыў вялікаму князю Літоўскаму Казіміру Ягелону, быў яго намеснікам у Мінску і Віцебску. Апроч Мсціслава яму належалі гарады Рослаўль, Радамль, Цяцерын, Княжыцы, Папова Гара і іншыя воласці.

У яго засталіся дзве дочкі (Ульяна і Анастасія). Старэйшая, Ульяна Іванаўна, была выдадзена замуж за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага (пам. 1534), і прынясла яму ў якасці пасагу Мсціслаў, а малодшая, Анастасія Іванаўна, выйшла замуж за князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (14811503).

У 14901495 гг. князь Іван Юр'евіч Мсціслаўскі сканаў, яго спадчыніцай стала старэйшая дачка Ульяна Іванаўна Мсціслаўская, якая ў 1499 годзе была выдадзена вялікім князем літоўскім Аляксандрам Казіміравічам за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага, які, дзякуючы гэтаму шлюбу, атрымаў у валоданне Мсціслаўскае княства.

Зноскі

СпасылкіПравіць