Іван Ягоравіч Староў
Іва́н Яго́равіч Старо́ў (12 (23) лютага 1745, Санкт-Пецярбург — 5 (17) красавіка 1808, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, адзін з заснавальнікаў т. зв. рускага класіцызму, акадэмік (з 1769), прафесар Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (з 1785).
Іван Ягоравіч Староў | |
---|---|
руск.: Иван Егорович Старов | |
![]() Партрэт працы С. С. Шчукіна | |
Дата нараджэння | 12 (23) лютага 1745 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 (17) красавіка 1808 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург і Санкт-Пецярбургская губерня, Херсон, Екацярынаслаў |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Найважнейшыя пабудовы |
Таўрыйскі палац (1783 - 1789), Траецкі сабор (1779 - 1791) Князь-Уладзімірскі сабор (1783 - 1789) |
Уплыў | Шарль дэ Ваі[d] |
![]() |

Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў Маскве (па іншым крыніцам — у Санкт-Пецярбургу) у сям’і дыякана. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе для дзяцей духоўнага стану.
У 1755 годзе быў прыняты ў выхаванцы гімназіі пры Маскоўскім універсітэце, праз год як адоранае дзіця пераведзены з яе ў гімназію пры Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук і ў 1758 годзе паступіў у вучні акадэміі мастацтваў да А. П. Какорынава і Ж.-Б. Вален-Дэламота. Скончыўшы ў ёй курс, з 1762 па 1768 падарожнічаў за мяжой у якасці пенсіянера Акадэміі мастацтваў .
Заканчэнне навучання ў Акадэміі таксама давала права на стан дваранства.
Стажыроўка за мяжой Правіць
У 1762 годзе Староў адбыў у Парыж. Тэрмінам камандзіроўкі было тры гады. У Парыжы ён вучыўся ў Ш. Дэ Ваі . І. Старову пашанцавала з тэрмінам стажыроўкі, якая цягнулася не тры, а шэсць гадоў, з якіх пяць гадоў ён правёў у Парыжы і адзін год у Рыме.
Ш. Дэ Ваі (1730—1798) мала паспеў выбудаваць праз канкурэнцыю і скарачэнне будаўніцтва ў Францыі. Але салон у Палацца Спінола ў Генуі, замак-палац ландграфа Гесэн-Касельскага , павільён навук і мастацтваў для імператрыцы Кацярыны II (праект) стварылі яму аўтарытэт у Парыжы і Заходняй Еўропе. Лепшымі будынкамі архітэктара стануць замак-палац Манмусар (каля Дыжона) і тэатр «Адэон» у Парыжы. Ваі таксама стварыў план забудовы новага французскага порту ў Пор-Вандр . Горадабудаўнічыя навыкі, атрыманыя ў Шарля дэ Ваі, Іван Староў выкарыстоўвае пры ўласным праектаванні расійскіх правінцыйных гарадоў, сярод якіх Екацярынаслаў, Нікалаеў, Пскоў, Нарва, Варонеж, Вялікі Усцюг, Багародзіцк і інш.
Вяртанне на радзіму Правіць
Па вяртанні ў Санкт-Пецярбург за праект будынка для кадэцкага шляхецкага корпуса быў прызнаны ў 1769 годзе акадэмікам, у наступным годзе заняў у акадэміі пасаду ад’юнкт-прафесара, з якой у 1770 годзе павышаны ў прафесары і ў 1794 годзе — у ад’юнкт-рэктары. У 1772—1774 гадах — галоўны архітэктар «Камісіі аб каменным будаванні Санкт-Пецярбурга і Масквы ».
Творчасць Правіць
Найважнейшыя з яго збудаванняў:
Санкт-Пецярбург і наваколлі:
- Траецкі сабор у Аляксандра-Неўскай лаўры (1776—1790 годы), там жа надбрамавая царква (1783—1785 годы);
- Сафійскі сабор у Сафіі , блізу Царскага Сяла (1782—1788 годы, удзел у будаўніцтве сумесна з Ч. Камеранам
- Васкрасенская царква на Волкаўскіх могілках (1782—1785 годы)
- Таўрыйскі палац (1783—1788 годы) ;
- Князь-Уладзімірскі сабор (1783—1789 годы, перабудова пасля пажару);
- Пелінскі палац (1785—1796);
- Дачныя палацы ў маёнтках Тайцы і Сіворыцы Санкт-Пецярбургскай губерні.
Тульская вобласць:
- Палацавы ансамбль у Багародзіцку (1771—1776).
Украіна:
- Свята-Екацярынінскі сабор у Херсоне на Перакопскай вуліцы, 13 (1786)
- Пацёмкінскі палац у Екацярынаславе (1787—1789 гады)
Беларусь
- Праекты планіроўкі гасцінага двара, сядзібнага дома рэзідэнцыі графа Р. А. Пацёмкіна і перабудовы Спаскай царквы ў Дуброўна (1784)[2]
- Праект палаца Пацёмкіна (канец 1780-х) і суднабудаўнічай верфі (1785) ў Крычаве[2]
- Тыпавыя праекты мураванага і драўлянага паштовых дамоў дамоў (1772). Мураваныя дамы пабудаваны ў Віцебску, Полацку і Магілёве[2].
Памяць Правіць
- У гонар І. Я. Старова названая вуліца ў Нікалаеве.
Зноскі
- ↑ а б Старов Иван Егорович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в БелЭн, 2002
Літаратура Правіць
- Кючарианц Д. А. Иван Старов. — Л.: Лениздат, 1982. — 191 с.
- Зодчие Санкт-Петербурга. XVIII век / сост. В. Г. Исаченко ; ред. Ю. Артемьева, С. Прохватилова. — СПб.: Лениздат, 1997. — 1021 с. — ISBN 5-289-01585-X
- Старов, Иван Егорович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Воронов В. Иван Старов - главный архитектор эпохи Екатерины Великой. — Искусство-Спб, 2008. — 605 с. — ISBN 5210015114, 9785210015112.
- Староў Іван Ягоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Марозаў В. Ф. Старо́ў Іван Ягоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 163. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Старов Иван Егорович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Искусство. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под ред. проф. Горкина А. П. - М.: Росмэн, 2007. (руск.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Ягоравіч Староў