Іван Якаўлевіч Лепешаў
Іван Якаўлевіч Лепешаў (23 кастрычніка 1924, в. Іскозы, цяпер Дубровенскі раён — 12 кастрычніка 2014, Гродна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1987). Ветэран Другой сусветнай вайны.
Іван Якаўлевіч Лепешаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 2014 (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, філолаг |
Навуковая сфера | філалогія[1] і фразеалогія[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомы як | Аўтар 2-томнага «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» (1993, 2008) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Іскозы (цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) 23 кастрычніка 1924 года. У 1940 годзе скончыў 8 класаў, здаў экстэрнам экзамены за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, вучоба ў якім была перапынена нападам Германіі на СССР у Другую сусветную вайну. З 1944 года ваяваў на фронце, быў паранены пры вызваленні Кёнігсберга. Пасля сканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута (1948) працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці.
Арыштаваны 9 жніўня 1949 года, 12 кастрычніка 1949 года прыгавораны да 10 гадоў у працоўна-папраўчых лагерах з канфіскацыяй маёмасці «за службу ў нямецкай паліцыі»[2]. Пакаранне ён адбываў у лагерах Прыморскага края (1949—1955). Рэабілітаваны ў 1963 годзе[3].
З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве свае кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў (на выдатна) філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педагагічным інстытуце (1971).
З 1971 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (пасля ўніверсітэце) спачатку выкладчыкам, пасля дацэнтам (1973), прафесарам (1986).
Памёр 12 кастрычніка 2014 года[4]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Аульс» у сектары 1Б[5].
Навуковая дзейнасць
правіцьУ 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах К. Крапівы», а ў 1985 годзе доктарскую дысертацыю «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове».
Сярод колаў навуковых інтарэсаў былі даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой Лемешаў прысвяціў больш як 10 кніг. Сярод іх манаграфія-дапаможнік «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), якая ёсць вынікам шматгадовых тэарэтычных напрацовак даследчыка. Шмат увагі надаваў даследаванню іншых моўных з’яў, займаўся праблемамі парэміялогіі, лексікалогіі, граматыкі, культуры мовы, стылістыкі, мовы мастацкай літаратуры і інш.
Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).
Узнагароды
правіцьБыў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга».
Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».
Бібліяграфія
правіць- Фразеалогія ў творах К.Крапівы : стыліст. выкарыстанне фразеалагізмаў / рэд. Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 152 с.
- Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: для выкладчыкаў беларус. мовы і літ.. — Мінск: Нар. асвета, 1981. — 157 с.
- Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: Народная асвета, 1981. — Т. 1. — 160 с.
- Проблемы фразеологической стилистики и фразеологической нормы в современном белорусском литературном языке: автореф. дис.... д-ра филол. наук. — Минск: Ин-т языкознания им. Я. Коласа АН БССР, 1984. — 37 с.
- Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 262 с.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — 590 с. — ISBN 5-85700-125-0.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2. — 607 с. — ISBN 5-85700-132-3.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак / рэд. Іван Сіпакоў. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі, 1996. — 352 с. — ISBN 985-11-0046-3.
- Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ. — Мінск: Выш. шк., 1998. — 270 с.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 191 с.
- І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 509 с.
- Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: БелЭн, 2004. — 443 с.
- Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства / рэд. Наталля Дудко. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 279 с. — 150 экз. — ISBN 985-417-808-0. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 1. — 669 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0403-7.
- Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 2. — 702 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0405-1. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Лінгвістычны аналіз тэксту. — Мінск: Вышэйшая школа, 2009. — 287 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-06-1534-3. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Тлумачальны слоўнік прыказак / Марына Вахмяніна. — 2-ое выд.. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 695 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-515-446-5. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Лепешаў Іван Якаўлевіч . web.archive.org (marakou.by) (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Гродненский государственный университет имени Янки Купалы - «Великая Отечественная война в судьбах сотрудников Купаловского университета»: Иван Лепешев (руск.) . www.grsu.by. Праверана 23 кастрычніка 2023.
- ↑ Памёр прафесар Іван Лепешаў . zviazda.by (12 кастрычніка 2014). Праверана 25 кастрычніка 2023.
- ↑ Пад Гародняй асвяцілі помнік Івану Лепешаву (недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (12 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 25 кастрычніка 2023.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 208. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — С. 65. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т. / рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — Т. 2. — С. 22. — 2000 экз. — ISBN 985-11-0366-7.
- Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 304. — 653 с. — ISBN 5-85700-126-9.
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 422. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 236. — 751 с. — 10 000 экз.
- Тамашэвіч Т.І., Якалцэвіч М. А. Лепешаў Іван Якаўлевіч: навукова-педагагічная дзейнасць у галіне беларускага мовазнаўства (да 85-годдзя з дня нараджэння): біябібліяграфічны агляд. — Гродна: ГрДУ, 2009. — 83 с. — 100 экз. — ISBN 978-985-515-192-1.
- Шэўчык Н. Нагляднасць і развіццё мовы вучняў пры вывучэнні сінтаксісу // Народная асвета. — 1965. — № 3. — С. 36.
- [Рэдакцыйны артыкул:] Навучаючы, вучыцца // Народная асвета. −1965. — № 10. — С. 4.
- Янкоўскі Ф. Пра запаветнае // Полымя. — 1992. — № 9. — С. 204—205.
- Сачанка Б. Адраджэнне праз духоўнасць // Літаратура і мастацтва. −1993. — 29 мая.
- Карачун Р., Тамашэвіч Т. І адзін у полі воін // Гродзенская праўда. −1994. — 1 сакавіка.
- Даследчык фразеалагізмаў // Літаратура і мастацтва. — 1994. — 21 кастрычніка.
- Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1994. — № 10. — С. 30.
- Тамашэвіч Т. Даследчык роднага слова // Свіцязь. — 1994. — № 3. — С. 129.
- Крыўко М. Зайздросны лёс вялікага працаўніка // Наша слова. — 1994. — № 45. — С. 6.
- Сабасцян Б. Шлях у навуку пачынаўся ў Берштах // Дзянніца. — 1994. — 10 снежня.
- Даніловіч М. Навука-98 на філалагічным // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 5 мая.
- Коўзкі М. Доля праўды // Літаратура і мастацтва. — 1997. — 10 кастрычніка.
- Даніловіч М. А. Слова пра Настаўніка // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 7-10.
- Тамашэвіч Т. І. На ніве роднага слова // Прафесар Іван Якаўлевіч Лепешаў: Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці па беларускім мовазнаўстве. — Гродна, 1999. — С. 10—13.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: Бібліяграфічны даведнік. Гродна, 1999. — С. 285—287.
- Даніловіч М. Віншуем юбіляра // Роднае слова. — 1999. — № 10. — С. 68.
- Буевіч В., Сідар А. Іван Якаўлевіч Лепешаў: Чалавек і Настаўнік з вялікай літары // Пагоня. — 1999. — 21 кастрычніка.
- Крыўко М. Руплівец мовазнаўства // Настаўніцкая газета. — 1999. — 23 кастрычніка.
- Крыўко М. Вялікі працаўнік на ніве роднай мовы // Наша слова. — 1999. — 27 кастрычніка.
- Паланёны родным словам // Літаратура і мастацтва. — 1999. — 29 кастрычніка.
- Якалцэвіч М. Шчодрасць таленту // Гродзенскі універсітэт. — 1999. — 3 лістапада.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Люди Дела. Минск, 1999. — С. 293.
- Жук І. Дазнанні на гарачай далоні // І. Я. Лепешаў. Дазнанні. — Гродна, 2000. — С. 3-4.
- Дудараў Л. Ад вясковага хлопчыка да прафесара // Дняпроўская праўда. — 2000. — 26 ліпеня.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Минск, 2001. — Т. 1. — С. 93.
- Лепешаў Іван Якаўлевіч // Памяць: Шчучынскі раён. — Мінск, 2001. — С. 453—454.
- Лепешев Иван Яковлевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. -Минск, 2004. С.
- Тамашэвіч Т. Паланёны родным словам // Роднае слова. — 2004. — № 9. — С.
Спасылкі
правіць- Кнігі Івана Лепешава на сайце kamunikat.org
- Слоўнік добры, але не надта…(недаступная спасылка)
- Лепешаў Іван Якаўлевіч(недаступная спасылка)
- Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова «Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси»
- Лепешаў Іван Якаўлевіч. Лінгвістычнае краязнаўства Гродзеншчыны