Іван Якаўлевіч Сяржантаў

Іван Якаўлевіч Сяржа́нтаў[1] (17 лютага 1919 — 29 красавіка 1943) — савецкі лётчык-знішчальнік 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка  (руск.) (8-я паветраная армія  (руск.), Паўднёвы фронт), гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1943).

Іван Якаўлевіч Сяржантаў
Дата нараджэння 17 лютага 1919(1919-02-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1943(1943-04-29) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі

За перыяд баявых дзеянняў зрабіў 258 баявых вылетаў, правёў 85 паветраных баёў, збіў асабіста 21 самалёт ворага.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў вёсцы Малыя Якаўлевічы (каля горада Орша цяпер Віцебскай вобласці. Беларусь). Бацька памёр рана, і пяцёра дзяцей засталіся без карміцеля. З шасці гадоў Іван пайшоў у падпаскі ў суседнюю вёску, каб зарабіць на падручнікі і з восені пайсці ў школу. Вучыўся ахвотна і добра, а потым зноў наймаўся працаваць пастухом, імкнучыся хоць чым-небудзь дапамагчы маці.

Скончыўшы 7 класаў, у 1937 годзе, Іван Сяржантаў паступіў у прафесійна-тэхнічнае вучылішча Аршанскага ільнокамбіната, авалодаў прафесіяй ткача; таксама ў гэтым годзе ён пачаў займацца ў Аршанскім аэраклубе.

У Чырвонай Арміі з 1938 года. Накіраваны ў Адэскую авіяшколу. У чэрвені 1941 года скончыў Чугуеўскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча.

Ваяваць пачаў у студзені 1942 года ў 148-м знішчальным авіяпалку ў званні сяржанта. У жніўні 1942 года быў уключаны ў склад 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка.

Загінуў на сваім аэрадроме 29 красавіка 1943 года ў выніку няшчаснага выпадку (памёр ад атручвання). Пахаваны ў горадзе Растоў-на-Доне.

Да моманту гібелі выканаў каля 260 баявых вылетаў. Правёўшы каля 90 паветраных баёў, збіў 14 самалётаў асабіста і 8 у групе (па іншых крыніцах — 13 асабіста і 9 у групе)[2].

Узнагароды правіць

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 жніўня 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Сержантаву Івану Якаўлевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць правіць

  • Імя Героя носяць вуліцы ў гарадах Орша і Растоў-на-Доне, таксама яно ўвекавечана на мемарыяле растоўскага Парку авіятараў.
  • У Якаўлевічскай сярэдняй школе Аршанскага раёна ў пакоі баявой славы Сяржантаву прысвечаны стэнд.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць