Іван Якаўлевіч Фяцісаў
Іван Якаўлевіч Фяцісаў (21 кастрычніка 1920, Тума, Разанская вобласць, РСФСР — 5 кастрычніка 1994) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).
Іван Якаўлевіч Фяцісаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 5 кастрычніка 1994 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
СССР (да 1991 г.) Рэспубліка Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1937-1947), Брэсцкім педагагічным інстытуце (1947-1954). Пасля сканчэння навучання застаўся жыць у Брэсце. Прыняты ў Саюз мастакоў Беларусі (1949). Выкладаў у студыі выяўленчага мастацтва пры Доме народнай творчасці, затым у педвучылішчы[1].
Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго партрэтам уласцівы выразныя псіхалагічныя і сацыяльныя характарыстыкі: «Беларус» (1949), «Будаўніца» (1958), А. А. Ус (1959), «Даярка Н. Жук» (1962), «Ганаровыя грамадзяне Брэста» (1978), серыі партрэтаў будаўнікоў Бярозаўскай ГРЭС (1960), ветэранаў Другой сусветнай вайны (1958-1980).
Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Юныя мічурынцы» (1952), «Салдацкія хваляванні ў Брэсцкай крэпасці ў 1905 г.» (1956), «Пераемнасць» (1970), «Памяць пра невядомыя магілы» (1977), «Разведчыкі» (1985), лірычных пейзажаў, афармлення экспазіцый музеяў у Брэсце, Баранавічах, Бярозе, Пінску, Століне, Камароўцы.
Галерэя
правіць-
«Будаўніца»
-
«Так было»
-
«Дзед Сяўрук»
Зноскі
Літаратура
правіць- Фяцісаў Іван Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. Т. 16: Трыпалі — хвіліна. — Мн.: «Беларуская энцыклапедыя», 2003. — 576 с.: іл. — С. 512. — ISBN 985-11-0263-6.
- Іван Фяцісаў // Каталог; Аўт. Чэснова Раіса Пятроўна; Рэд. Чабанюк Адэліна Архіпаўна — Тып. 1. З. 1422, Т. 1280. Мінск. 1991 — ст. 13