Іван Якаўлевіч Яшкін

Іван Якаўлевіч Яшкін (12 лютага 1932, Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 23 кастрычніка 2016) — беларускі мовазнавец.

Іван Якаўлевіч Яшкін
Дата нараджэння 12 лютага 1932(1932-02-12) ці 1932[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2016(2016-10-23)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»

Біяграфія

правіць

Скончыў Васькавіцкую СШ (1950), Магілёўскі педагагічны інстытут (1954). У 1957—1959 гг. працаваў у Полацкім педінстытуце, з 1959 г. — у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 г. — правадзейны член Геаграфічнага таварыства беларускага філіяла пры АН Беларусі.

Дзейнасць

правіць

Даследаваў беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.

Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т.1-2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1971—1985 i да 1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» («Раслінны i жывёльны свет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).

Прэміі

правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1048102548 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 жніўня 2024.
  2. Беларуская служба Радыё «Свабода» — 1954. Праверана 25 мая 2021.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 324. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі

правіць