Іван Ястржэмбскі
Іван Фердынанд Ястржэмбскі[1] (1814, Мінская губерня — пасля 1883) — рэвалюцыянер-петрашэвец.
Іван Ястржэмбскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1814 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1883 |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Асноўныя ідэі | Петрашэвец(руск.) бел. |
Род дзейнасці | рэвалюцыянер |
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Харкаўскі ўніверсітэт у 1841 годзе. Выкладаў палітэканомію і статыстыку ў Інстытуце інжынераў шляхоў зносін і Тэхналагічным інстытуце ў Пецярбургу[1].
Крытыкаваў антынавуковую тэорыю народанасялення(руск.) бел. Т. Р. Мальтуса, прапагандаваў ідэі перадавых заходне-еўрапейскіх эканамістаў (Ш. Фур’е і інш.). На фарміраванне яго філасофскіх поглядаў аказаў уплыў А. І. Герцэн. З 1848 актыўны член рэвалюцыйнага гуртка(руск.) бел. М. В. Петрашэўскага. 2 мая 1848 г. арыштаваны і заключаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць[1].
3 студзеня прыгавораны да расстрэлу. У той самы дзень дастаўлены на Сямёнаўскі плац(руск.) бел. для прывядзення прысуду ў выкананне; смяротная кара заменена па канфірмацыі 6 гадамі катаргі. Сасланы ў Табольскую губерню. У 1857 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ва ўнутраныя губерні Расіі, дзе да 1872 знаходзіўся пад наглядам паліцыі[1].
У другой палове 1850-х як інжынер удзельнічаў у будаўніцтве шашы Масква — Варшава на тэрыторыі Магілёўскай губерні. Аўтар мемуараў[1].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 312.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 308.