Іван Яфімавіч Пятроў

Іван Яфімавіч Пятроў (18 (30) верасня 1896, Трубчэўск, Арлоўская губерня7 красавіка 1958, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).

Іван Яфімавіч Пятроў
руск.: Иван Ефимович Петров
Іван Яфімавіч Пятроў.jpg
Дата нараджэння 18 (30) верасня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1958(1958-04-07)[1] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Гады службы 19171958
Званне Генерал арміі
Бітвы/войны Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За вызваленне Прагі»
Аўтограф Ivan Petrov Signature 1942.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

І. Я. Пятроў нарадзіўся ў горадзе Трубчэўск Арлоўскай губерні (зараз у Бранскай вобласці Расіі). У 1916 г. скончыў гімназію ў Карачаеве[2]. З 1917 г. у арміі, у студзені 1917 г. паступіў у Аляксееўскае юнкерскае вучылішча (Масква) і скончыў яго ў чэрвені 1917 г. Праходзіў службу ў Астрахані ў чыне прапаршчыка, быў звольнены па стану здароўя[2]. У Чырвонай Арміі з 1918 г. (уступіў дабравольцам). Удзельнік грамадзянскай вайны (удзельнічаў у баях пад гарадамі Сызрань, Самара, Мелекес, Сімбірск, на Заходнім фронце[2]). Увесну 1922 г. быў накіраваны ў Сярэднеазіяцкую ваенную акругу, дзе праходзіў службу на пасадах ваенкома 63-го кавалерыйскага палка, ваенкома брыгады, ваенкома штаба дывізіі, камандзіра асобнай кавалерыйскай брыгады, камандзіра асобнай брыгады, камандзіра 1-й Туркестанскай стралковай дывізіі і інш[2].
У 1926 і 1931 гг. скончыў курсы ўдасканалення камсаставу. З 3 верасня 1932 па 23 чэрвеня 1940 года І. Я. Пятроў на пасадах начальніка і ваеннага камісара Аб'яднанай Сярэднеазіяцкай Чырванасцяжнай ваеннай школы імя У. І. Леніна ў Ташкенце. Пазней займаў пасады камандзіра 194-й стралковай дывізіі, інспектара пяхоты Сярэднеазіяцкай ваеннай акругі, камандзіра 27-га механізаванага корпуса[2].

Вялікая Айчынная вайнаПравіць

Падчас Вялікай Айчыннай вайны генерал-маёр І. Я. Пятроў з ліпеня па кастрычнік 1941 г. камандзір 25-й Чапаеўскай стралковай дывізіі на Паўднёвым фронце, у кастрычніку 1941 — ліпені 1942 г. і лістападзе 1943 — лютым 1944 г. камандуючы Прыморскай арміі, у жніўні — кастрычніку 1942 г. камандуючы 44-й арміяй, у кастрычніку 1942 — сакавіку 1943 г. Чарнаморскай групы войскаў Закаўказскага фронту, сакавіку — красавіку 1943 г. Паўночка-Каўказскага фронту, у красавіку — чэрвені 1944 г. 2-га Беларускага фронту, у жніўні 1944 — сакавіку 1945 г. 4-га Украінскага фронту, красавіку — чэрвені 1945 г. 1-га Украінскага фронту. Удзельнік і адзін з кіраўнікоў абароны Адэсы (1941), Севастопаля (1941—1942). Удзельнік Берлінскай і Пражскай наступальных аперацый.

Пасляваенны перыядПравіць

Пасля вайны І. Я. Пятроў займаў камандныя і штабныя пасады ў Савецкай Арміі (камандуючы войскамі Туркестанскай ваеннай акругі, першы намеснік ваеннага інспектара Савецкай Арміі, начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой і фізічнай падрыхтоўкі Узброеных Сіл СССР, намеснік галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі Узброеных Сіл СССР, галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР). З чэрвеня 1957 года – галоўны навуковы кансультант пры намесніку Міністра абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1946—1958 гг.)

УзнагародыПравіць

і інш.

ПамяцьПравіць

 
Помнік І. Я. Пятрову ў горадзе Кошыцэ

Зноскі

  1. а б в Петров Иван Ефимович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. а б в г д е Іван Яфімавіч Пятроў на сайце «Героі краіны»

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 168. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

СпасылкіПравіць

Іван Яфімавіч Пятроў на сайце «Героі краіны»