Іван III Васільевіч

Іван III Васільевіч, Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (14621505).

Іван III Васільевіч
Ivan III of Russia.jpg
вялікі князь маскоўскі[d]
4 чэрвеня 1452 — 27 кастрычніка 1505
Сумесна з Васіль II
Папярэднік Васіль II
Гасудар усяе Русі[d]
28 сакавіка 1462 — 27 кастрычніка 1505
Папярэднік Васіль II
Пераемнік Васіль III
Нараджэнне 22 студзеня 1440[1][2]
Смерць 27 кастрычніка 1505[1][2] (65 гадоў) ці 27 кастрычніка 1505(1505-10-27)[4] (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Васіль II
Маці Марыя Яраслаўна[d]
Жонка Марыя Барысаўна[d][6] і Соф’я Палеалог[6]
Дзеці Іван Іванавіч Малады, Васіль III, Юрый Іванавіч[d], Андрэй Іванавіч[d], Алена Іванаўна, Дзмітрый Іванавіч Жылка[d], Сямён Іванавіч[d], Inokinya Aleksandra[d], Yevdokiya Ivanovna[d] і Theodosia Ioannovna[d]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Партрэт з «Тытулярніка». XVII ст.

Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, была рускай княгіняй серпухаўскай галіны дома Данііла (род Даніілавічаў) і далёкай сваячкай яго бацькі[7]. Прамое імя, дадзенае пры нараджэнни — Цімафей.

Івана III завуць «збіральнікам зямлі Рускай». Ён далучыў да Масквы мноства рускіх земляў, адбіў наступленне Літвы, вызваліў краіну ад мангола-татарскага нашэсця («Стаянне на Угры» 1480). Яго другая жонка Соф'я, пляменніца апошняга візантыйскага імператара, дапамагла Івану атрымаць правы і рэгаліі канстанцінопальскіх манархаў і спрыяла звароту краіны да еўрапейскай культуры. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі лічыць Маскву «трэцім Рымам» (лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль).

Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і інш. гарады і землі.

Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, вырас міжнародны аўтарытэт Рускай дзяржавы, адбылося афармленне тытула вялікі князь «усея Русі».

Аб’яднанне РусіПравіць

Ён правіў у Маскве 43 гады і за гэты час здолеў ператварыць Маскоўскую Русь у адзіную дзяржаву. Як пісаў расійскі гісторык М. М. Карамзін: «Адгэтуль гісторыя наша прымае годнасць сапраўды дзяржаўнай, апісваючы ўжо не бессэнсоўныя бойкі княжацкія, але дзеянне Царства, якое набывае незалежнасць і вялікасць. Разнаўладдзе знікае разам з нашым падданствам; утвараецца дзяржава моцная, як бы новая для Еўропы і Азіі, якія, бачачы яе са здзяўленнем, прапануюць ёй выдатнае месца ў іх сістэме палітычнай. Ужо саюзы і войны нашы маюць важную мэту: кожнае асобнае прадпрыемства з’яўляецца следствам галоўнай думкі, накіраванай на карысць Айчыны».

У 1478 годзе да Масквы быў далучаны Ноўгарад, у 1485 — Цвер, Шула, а таксама вялікая частка княства разанскага. На ўсёй тэрыторыі Паўночна-Усходняй Русі незалежнымі засталіся толькі Пскоў[8] і частка Разанскага княства[9].

Маскоўскія князі (12761598)
Даніл Аляксандравіч
Юрый Данілавіч
Іван Каліта
Сямён Горды
Іван II Красны
Дзмітрый Данскі
Васіль I
Васіль II Цёмны
Іван III
Васіль III, жонка Алена Васільеўна
Іван IV Грозны
Фёдар Іванавіч
Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі
Васіль Касы
Дзмітрый Юр’евіч Шамяка

Барацьба са свавольным і звыкнуўшыміся да волі Ноўгарадам была асабліва доўгай. Наўгародцы не маглі вырашыць, чыё заступніцтва прыняць: Масквы або Вялікага Княства Літоўскага. Івану III прыйшлося два разу хадзіць на Ноўгарад з войскамі (у 1471 і ў 1478 гадах). Пасля першага паходу на Ноўгарад (1471) Іван III прымусіў наўгародцаў «ставіць архіепіскапа на Маскве»[10].

У выніку другога паходу (1478), веча было знішчана, як палітычны інстытут, а вечавы звон вывезены ў Маскву, як знак падначалення Наўгародскай зямлі маскоўскаму князю.

Адносіны з татарамі. Стаянне на УгрыПравіць

Менавіта Іван III здолеў канчаткова пакончыць з татара-мангольскім нашэсцем. Пводзе легенды, гэта адбылося наступным чынам. У 1480 хан Ахмат даслаў у Маскву чарговае пасольства з патрабаваннем даніны. Іван III Васілевіч паклікаў да сабе паслоў, але замест таго, каб заплаціць даніну, князь, дэманстратыўна разарваўшы і растаптаўшы нагамі партрэт хана, загадаў забіць усіх паслоў, акрамя аднаго. Гэтаму апошняму ён загадаў вяртацца дахаты і перадаць хану, каб пакінуў Маскву ў супакою, у адваротным выпадку князь паабяцаў зрабіць з ханам тое, што ўжо прарабіў з яго пасламі.

Хан Ахмат раз'юшыўся і, сабраўшы войскі, адправіўся ваяваць з непакорлівым князем. Акрамя таго, ён заручыўся падтрымкай і дапамогай літоўскага вялікага князя і польскага караля Казіміра.

Рускія, татарскія і літоўскія войскі сустрэліся 6 кастрычніка 1480 на берагах ракі Угры. Рускія стаялі на левым беразе, іх ворагі — на правым. Сілы былі прыкладна роўныя. Ні тыя, ні іншыя не вырашаліся напасці першымі. Так яны прастаялі да 11 лістапада 1480, калі ханскія войскі разгарнуліся і сыйшлі дадому. Гэтае супрацьстаянне татарскіх і рускіх войскаў атрымала назву «Стаянне на рацэ Угры». У выніку татарскага нашэсця, якое доўжылася больш двух стагоддзяў, скончылася.

А ў 1487 годзе Івану III ўдалося паставіць Казанскае ханства ў васальную залежнасць ад Маскоўскага княства.

Масква і ВільняПравіць

У выніку вайны 1494 года, першай пасля стаяння на Угры ў 1408 годзе, да Вялікага Княства Літоўскага да Масквы адышла Вязьма. У выніку вайны 1500—1503 гадоў, якая пачалася няўдалай для ВКЛ бітвай на Ведрашы (1500), скончылася адыходам да Масквы гарадоў Ноўгарад-Северскага, Старадуба, Гомеля, Бранска, Таропца, Мцэнска, Дарагабужа і іншых.

Культурная палітыкаПравіць

У 1479 у Маскве было скончана будаўніцтва новага каменнага Успенскага сабора. У 1485 Іван III пачаткаў вялікае будаўніцтва на тэрыторыі Маскоўскага Крамля. Па яго загаду будавалася Званіца Івана Вялікага, Гранавітая палата і інш. У 1492 на ўзбярэжжы Балтыйскага мора была закладзена крэпасць Івангорад.

Унутраная палітыкаПравіць

У 1497 годзе Іван III увёў першы с часоў Кіеўскай Русі судзебнік, збор законаў дзяржавы. Ён быў складзены па загаду Івана III дзякам Гусевым на падставе «Рускай Праўды», судных грамат і традыцый маскоўскага судаводства.

Іван III Васілевіч быў жанаты з Візантыйскай царэўнай Соф'я. Жадаючы паказаць, што Масква ва ўсіх адносінах з'яўляецца пераемніцай Канстанцінопаля, Іван III упершыню на Русі ўвёў абрад шлюбу на царства. Акрамя таго, ён аб'яднаў Маскоўскі герб з гербам Візантыі: маскоўскага Георгія Пераможца, які забівае цмока, з візантыйскім двухгаловым арлом. Пры Іване III, з канца 15 ст., у звычай пачала ўводзіцца і візантыйская назва Русі — «Расія» — як назва Маскоўскай дзяржавы.

Замежнікі і падданыя называлі Івана III Васілевіча Вялікім князем Усея Русі і далі яму празванне «Вялікі».

Князь Іван III Васілевіч памёр 27 кастрычніка 1505 і пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.

Сям'яПравіць

Жонкі:

  1. Марыя Барысаўна, княжна цвярская;
  2. Сафія Фамінічна Палеалог, Візантыйская царэўна, пляменніца Канстанціна XI, апошняга імператара Візантыі.

Дзеці:

Зноскі

  1. а б Н. Чечулин Иоанн III Васильевич // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 193–228.
  2. а б Военная энциклопедияСПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1913. — Т. 11.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118711032 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. http://emp-web-84.zetcom.ch/eMP/eMuseumPlus?service=ExternalInterface&module=artist&objectId=13000 Праверана 7 кастрычніка 2021.
  5. Иван III Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Вернадский. «Россия в средние века»
  8. Пасля аддзялення Пскова ад Ноўгарада ў 1348 годзе, Пскоў прызнае маскоўскага князя сваім галавой і згаджаецца абіраць на пскоўскае княжанне асоб, якія задавальняюць вялікага князя. З 1399 года гэтыя князі завуцца маскоўскімі намеснікамі. Васіль II дамагаецца права прызначаць пскоўскіх намеснікаў па сваім меркаванні, прычым яны прыносяць прысягу не толькі Пскову, але і вялікаму князю. Пры Іване III пскавічы адмаўляюцца ад права змяшчаць прызначаных да іх князёў
  9. http://www.eliseev.ru/istor/ver022.htm
  10. Россия, разд. Северо-Восточная Россия XIII—XV веков