Івенс Адамака

ганскі футбаліст

Івенс Адамака (англ.: Evans Adomako; нар. 6 верасня 1997) — ганскі футбаліст, нападнік славенскага клуба «Драваград».

Футбол
Івенс Адамака
Нарадзіўся 6 верасня 1997(1997-09-06)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Гана
Рост 179 см
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славенія Драваград
Нумар 70
Клубная кар’ера[* 1]
2016—2018 Гана Фар Рэйнджэрс
2017   Беларусь Гомель 18 (1)
2018—2019 Славенія Рудар (Вяленье) 0 (0)
2019   Славенія Драваград
2019— Славенія Драваград 11 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Фар Рэйнджэрс». У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і ў выніку падпісаў кантракт[2]. Спачатку гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча трэцяга тура супраць «Славіі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, стаў з’яўляцца на полі ў стартавым складзе. 24 чэрвеня 2017 года адзначыўся першым голам у Вышэйшай лізе, калі ў кампенсаваны час прынёс «Гомелю» перамогу над «Мінскам» (2:1). У другой палове сезона 2017 страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У 2018 годзе зноў выступаў за «Фар Рэйнджэрс», а ў кастрычніку 2018 года перайшоў у славенскі клуб «Рудар» з Вяленья, падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. У лютым 2019 года, не згуляўшы за «Рудар» ні ў адным матчы, быў аддадзены ў арэнду ў «Драваград», а ў ліпені перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

Зноскі