І́вета Ра́дзічава (славацк.: Iveta Radičová; 7 снежня 1956, Браціслава) — славацкі палітык і навуковец-сацыёлаг. З 8 ліпеня 2010 года — прэм'ер-міністр Славакіі; у 20052006 — міністр працы. Член партыі Славацкая дэмакратычная і хрысціянская унія — Дэмакратычная партыя. Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2009 года.

Івета Радзічава
Саміт ЭНП у кастрычніку 2010
Саміт ЭНП у кастрычніку 2010
6-ы Прэм'ер-міністр Славакіі
8 ліпеня 2010 — 4 красавіка 2012
Прэзідэнт Іван Гашпаравіч
Папярэднік Роберт Фіца
Пераемнік Роберт Фіца
Міністр працы Славакіі
17 кастрычніка 2005 — 4 ліпеня 2006
Кіраўнік урада Мікулаш Дзурында
Папярэднік Людавіт Канік
Пераемнік Вера Томанава
Нараджэнне 7 снежня 1956(1956-12-07) (67 гадоў)
Імя пры нараджэнні славацк.: Iveta Karafiátová[2][1]
Муж Stano Radič[d][1]
Дзеці Ева
Партыя Славацкая дэмакратычная і хрысціянская унія — Дэмакратычная партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабістае жыццё

правіць

Радзічава нарадзілася 1 снежня 1956 года ў славацка-польскай сям'і ў Браціславе. Яна мае дачку Еву і з'яўляецца жонкай Стана Радзіча, знакамітага славацкага коміка і акцёра, які загінуў у 2005. У дадатак да сваёй роднай славацкай, Радзічава свабодна валодае англійскай і рускай мовамі і мае дастатковыя веды па нямецкай і польскай мовах[3].

Навуковая кар'ера

правіць

Радзічава пачала сваю навуковую кар'еру з вывучэння сацыялогіі ў Браціслаўскім уніврсітэце імя Коменскага, атрымаўшы ступень доктара філасофіі ў 1981 годзе. У 19791989 гг. Радзічава працавала сацыёлагам у Акадэміі навук Славакіі. У 1990 годзе яна праходзіла постдоктарскае навучанне ў Оксфардскім універсітэце[4]. Па сваім вяртанні ў Славакію ў 1991 годзе Радзічава заснавала Цэнтр аналізу сацыяльнай палітыкі, адну з першых грамадскіх арганізацыі ў Славакіі, і праслужыла выканаўчым дырэктарам да 2005 года[5]. Таксама цягам гэтага перыяду Радзічава выкладала на факультэтах сацыялогіі, паліталогіі і сацыяльнай работы Браціслаўскага ўніверсітэта імя Коменскага[5]. У 2005 годзе яна атрымала факультэта філасофіі званне прафесара сацыялогіі, што зрабіла яе першай жанчынай у Славакіі, якая атрымала дадзенае званне[5].

Палітычная кар'ера

правіць

Радзічава пачала сваю палітычную кар'еру ў 1990 годзе ў якасці члена руху «Грамадскасць супраць гвалту», выконваючы абавязкі прадстаўніка партыі да 1992 года[5]. У 20052006 гг. яна працавала міністрам працы, сацыяльных стасункаў і сям'і ў правацэнтрыскім урадзе прэм'ер-міністра Мікулаша Дзурынды. Пазней на парламенцкіх выбарах 2006 года Радзічава была абрана ў Парламент Славакіі ў ліку прадстаўнікоў ліберальна-кансерватыўнай партыі Дзурынды Славацкая дэмакратычная і хрысціянская унія — Дэмакратычная партыя[5].

Пасля выбараў 2006 года СДХУ-ДП сышла ў апазіцыю. Неўзабаве Радзічава пачала працаваць намеснікам старшыні партыі[5]. Яна таксама працавала намеснікам старшыні парламенцкага камітэта па пытаннях сацыяльных стасункаў і жыллёвага будаўніцтва[5].

У 2009 годзе Радзічава была выбрана ў якасці кандыдата ад партыі СДХУ-ДП на прэзідэнцкія выбары. Таксама гэтая ініцыятыва была ўхвалена партыямі Хрысціянскі дэмакратычны рух і Партыя венгерскай кааліцыі. У першым туры выбараў Радзічава набрала нечакана вялікі працэнт у 38.05% галасоў і выйшла ў другі тур з ужо дзейсным прэзідэнтам Славакіі Іванам Гашпаравічам, які не дамогся сабраць большасць галасоў. Радзічава была пераможана Гашпаравічам у другім туры выбараў, які адбыўся 4 красавіка, атрымаўшы 44.47% галасоў. Яна стала першай жанчынай у гісторыі краіны, якая прайшла ў другі тур прэзідэнцкіх выбараў.

Неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў Радзічава сышла з пасады парламентара 23 красавіка 2009 года[6].

Прэм'ер-міністр

правіць

Напачатку 2010 года была вылучана на парламенцкія выбары ад партыі СДХУ-ДП, неўзабаве перамогшы колішняга міністра фінансаў Івана Міклаша, які набраў 34.79% галасоў.

На выбарах 12 чэрвеня 2010 года СДХУ-ДП набрала 15,42% галасоў, застаўшыся далёка ззаду ад сацыял-дэмакратычнай партыя прэм'ер-міністра Роберта Фіца Курс — сацыяльная дэмакратыя, якая атрымала 34,79% галасоў. Тым не менш, прыхільнікі кааліцыі Роберта Фіца, нацыяналістычная Славацкая нацыянальная партыя і нацыянал-кансерватыўная РЗДС выступілі на выбарах вельмі слаба (РЗДС не здолела атрымаць ніводнага месца ў парламенце). У выніку, кааліцыя з чатырох апазіцыйных партый — ліберальная Свабода і салідарнасць (SaS), Хрысціянскі дэмакратычны рух (KDH), этнічная венгерская партыя Мост і партыя СДХУ-ДП дамагліся сфарміраваць парламенцкую большасць з 79 месцамі з 150 магчымых. Пасля таго, як Фіка запэўніў у сваёй немагчымасці сфарміраваць новы парламент, Радзічава, у якасці лідара найбуйнейшай апазіцыйнай партыі, 23 чэрвеня 2010 года была запрошана Іванам Гашпаровічам ўзначаліць славацкі ўрад. Радзічава ўвайшла на пасаду ў якасці першай жанчыны-прэм'ера 8 ліпеня 2010 года, узначальваючы кааліцыйны ўрад з вышэйпералічанымі партыямі.

Дадатковыя звесткі

правіць

Зноскі

  1. а б в SNK authority file Праверана 30 верасня 2023.
  2. Czech National Authority Database Праверана 31 жніўня 2020.
  3. Radičová dostala poverenie zostaviť vládu (славацк.). SME (21 мая 2014).
  4. Zivotopis (CV) (славацк.). Official Website of Iveta Radicova (13 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2010.
  5. а б в г д е ё Iveta Radičová — The Slovak Spectator (англ.)
  6. adičová sa rozlúčila, aby sa mohla vrátiť (славацк.). SME (21 мая 2014).
  7. Славацкі ўрад вылучыў Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію(недаступная спасылка). Наша Ніва (8 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2012. Праверана 27 сакавіка 2016.

Спасылкі

правіць