Івонка Сурвіла
Івонка Сурвіла, у дзявоцтве Шыманец (нар. 11 красавіка 1936, Стоўбцы) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч у эміграцыі, мовазнавец, мастак, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Івонка Сурвіла | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 1997 — па цяп. час | ||
Папярэднік | Язэп Сажыч | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, мастачка, філолаг | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 11 красавіка 1936 (84 гады) | |
Бацька | Уладзімір Шыманец | |
Маці | Эвеліна Шыманец | |
Муж | Янка Сурвіла | |
Дзеці | Паўліна Сурвіла, Ганна Сурвіла | |
Сайт | radabnr.org/starsynia/ | |
Узнагароды |
Медаль Брыльянтавага юбілею каралевы Елізаветы II |
БіяграфіяПравіць
З 1944 года разам з бацькамі на эміграцыі. Жыла ў Даніі, з 1948 — ва Францыі. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. Скончыла філалагічны факультэт Сарбоны (1959)
Разам з мужам Я. Сурвілам пераехала ў Мадрыд, дзе ў 1959—1965 гадах была супрацоўніцай Беларускай рэдакцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, а таксама выкладала французскую мову.
У 1969 годзе з сям’ёй пераехала ў Канаду, дзе працавала ў федэральным бюро перакладаў.
Узначальвала Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе, была старшынёй управы Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1984 годзе абраная ў склад праўлення Канадскай этнакультурнай рады (англ.: Canadian Ethnocultural Council) — арганізацыі, якая аб’ядноўвае інтарэсы розных этнічных груп, што жывуць у Канадзе.
У 1989 годзе разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары заснавала «Канадскі фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі» (англ.: Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Belarus) і была яго кіраўніком. Фонд займаўся зборам дапамогі для беларускіх шпіталёў, арганізацыяй адпачынку для дзяцей з пацярпелых ад Чарнобыльскай аварыі раёнаў, арганізацыяй стажыровак для беларускага медперсаналу ў Канадзе. У 1997 годзе па праграме Фонду ў Канаду на летні адпачынак прыехала 600 беларускіх дзяцей[1].
З 1997 года старшыня Рады БНР.
У кнізе «Дарога» (2018) Івонка Сурвіла расказвае гісторыю свайго жыцця і адказвае на пытанні з нагоды 100-годздзя абвяшчэння БНР.
Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках як жывапісец. Дачка — Паўліна Сурвіла — этнамузыколаг і мастачка.
Выбраная бібляграфіяПравіць
- Дарога. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) 2-е выд,. дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2018. — 174 с.: іл. ISBN 978-0-929849-87-4
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).