Івянецкі музей традыцыйнай культуры
(Пасля перасылкі з Івянецкі мемарыяльны музей Ф. Э. Дзяржынскага)
Івянецкі музей традыцыйнай культуры — музей у Івянцы.
Івянецкі музей традыцыйнай культуры | |
---|---|
Заснаваны | 11 верасня 1957 года |
Месцазнаходжанне | г. п. Івянец |
Гісторыя
правіцьАдкрыты 11 верасня 1957 года як мемарыяльны музей Ф. Э. Дзяржынскага[1].
Месціцца ў двухпавярховым будынку, пабудаваным у 1930-х гадах. У 1977 годзе праведзена рэканструкцыя[1].
З пачатку 1990-х гадоў калектывам музея вядзецца праца над зборам і даследаваннем прадметаў народнага мастацтва[1].
23 студзеня 2006 года музей Ф. Э. Дзяржынскага перайменаваны ў дзяржаўную ўстанову «Івянецкі музей традыцыйнай культуры»[1].
Музейны фонд на пачатак 2012 г. налічвае 18165 музейных прадметаў, у тым ліку асноўны фонд — 12412, навукова — дапаможны — 5753[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Афіцыйны сайт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2015. Праверана 20 лютага 2015.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 1 лістапада 2015.