Ігар Іванавіч Есьман

архітэктар

Ігар Іванавіч Е́сьман (нар. 1 мая 1932, Мінск14 сакавіка 2020) — беларускі архітэктар, дызайнер, вынаходнік. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (Маскоўскае аддзяленне), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры2005). Муж Ларысы Аляксандраўны Есьман.

Ігар Іванавіч Есьман
Дата нараджэння 1 мая 1932(1932-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 сакавіка 2020(2020-03-14) (87 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковае званне
Член у

Біяграфія правіць

Бацька, Іван Есьман, прафесійны будаўнік[1]. Дзяцінства правёў у Грушаўцы[2]. Пасля сямі класаў дзядзька адвёў яго да мастака Валянціна Волкава, які, паглядзеўшы малюнкі, параіў паступаць у мастацкае вучылішча. Але ўступныя экзамены ў вучылішча ў той час ужо скончыліся, таму быў выбраны Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум[1]. У 1959 годзе скончыў архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта БПІ (выкладчыкі Г. У. Заборскі, В. М. Волчак, Я. А. Печкін).

У 1959 годзе працаваў на камбінаце «Мінгандальмантаж». У 19591960 у Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. Тэарэтычная праца ў архітэктуры яго не прыцягвала, таму ў 1960 годзе ён перайшоў у інстытут «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праектаў (1960—1988), з 1989 кіраўнік майстэрні (19881995), дырэктар Творчай майстэрні (1992—1995)). З 2007 года ў ЗТАА «Мэта-Інтэрнэшнл».

Член Саюза архітэктараў БССР з 1962 года. Быў членам камісій пры СА БССР па праектаванні жылых, грамадскіх будынкаў, мэблі, членам рэвізійнай камісіі.

З 1995 года на пенсіі.

Творы правіць

 
Будынак Інстытута тэхнічнай эстэтыкі
 
Вучэбны корпус Мінскага інстытута замежных моў
 
15-ы корпус БНТУ
 
Станцыя метро «Пушкінская»

Асноўныя работы: у Мінску — вытворчы корпус і выставачная зала Інстытута тэхнічнай эстэтыкі па вул. Жданава (1964), вучэбныя карпусы інстытута замежных моў (19621965, у сааўт. з Н. І. Шпігельманам), 214-кватэрны жылы дом па Магілёўскай шашы і 160-кватэрны жылы дом па вул. Рэспубліканскай на Юбілейнай плошча (19651966[3] або 19681972[4]), актавы і спартыўны залы Інстытута народнай гаспадаркі (19641965, пабудаваны ў 1966)[3], дзіцячыя дашкольныя ўстановы (1965-66)[4], комплекс адміністрацыйных будынкаў з залай пасяджэнняў па вул. Някрасава (1968)[3], вяслярная станцыя на Заслаўскім вадасховішчы[4], дзіцячыя яслі-сад № 351  (ВД) на 320 месцаў у мікрараёне Серабранка-6 (1970), комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання Інстытута народнай гаспадаркі па Веласіпедным завулку (1972[3] або 19701983[4]), навучальны корпус Мінскага педагагічнага інстытута (1973), галоўны вучэбны корпус (1981, у сааўтарстве з В. І. Анікіным, інжынеры  Левін, Д. З. Янко[4]), тры інтэрнаты умяшчальнасцю па 1100 месцаў і блок абслугоўвання студэнтаў (19791986, у сааўт. з І. Камышан) архітэктурна-будаўнічага факультэта БПІ, турысцкая гасцініца на 630 месцаў па вул. Прытыцкага (1980), Станцыя метро «Пушкінская» (1988, у сааўт. з І. С. Камышан, А. Харковай[4]), помнік Б. Акрэсціну і лётчыкам, што загінулі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, размешчаны на тэрыторыі школы № 65 ў мікрараёне па вул. В. Харужай (скульптар В. Палійчук) і інш[3].

Вынаходствы ў вобласці дызайна: завеса (сумесна з А. К. Глебам). Гэтае вынаходства ганаравана залатымі медалямі на выстаўках у Жэневе (1994), Бруселі (1995) і ў Франкфурт-на-Майне (1996); «Рассоўны трансфармуемы стол Есьмана-Глеба»[4].

Не рэалізаваныя праекты правіць

Конкурсныя праекты правіць

  • Героям Брэста (усесаюзны конкурс, 1959 г. у аўтарскім калектыве).
  • Шматпавярховы жылы дом з аб’ёмных элементаў (усесаюзны конкурс, заахвочвальная прэмія 1964 г. у аўтарскім калектыве).
  • Рэспубліканскі Палац піянераў і школьнікаў у г. Мінску (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1966 г.).
  • Памятны медаль, эмблема свята, серыя памятных значкоў у гонар 900-годдзя г. Мінска (першая прэмія 1966 г).
  • Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (1968 г.).
  • Філіял цэнтральнага музея У. І. Леніну ў г. Мінску (1970 г.).
  • Помнік дружбы беларускіх і літоўскіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны (рэспубліканскі конкурс, заказны праект 1970 г. у аўтарскім калектыве).
  • Помнік маці-патрыётцы ў г. Жодзіна (рэспубліканскі конкурс, заахвочвальная прэмія 1970 г. сумесна з Л. М. Гальдштэйнам)
  • Манумент у памяць пра герояў міжнароднага камуністычнага і рабочага руху ў г. Маскве (усесаюзны конкурс 1976 г.).
  • Загарадны жылы дом з дрэва (міжнародны конкурс 1986 г.).

Медалі і знакі правіць

  • Памятны медаль у гонар 900-годдзя г. Мінска, эмблема і серыя памятных значкоў.
  • Узнагародны медаль лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі.
  • Памятны медаль у гонар уручэння г. Мінску медалю «Залатая зорка».
  • Медаль «Ганаровы грамадзянін г. Мінска».
  • Памятняя медаль «50 гадоў СССР».
  • Памятны медаль «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Ганаровы знак «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Узнагародны знак «50 гадоў ЛКСМБ».
  • Памятны медаль «60 гадоў БССР».
  • Медаль «Усебеларускі фестываль моладзі».
  • Эмблема юбілейнай выстаўкі БССР у г. Плоўдзіве, памятныя значкі.
  • Эмблема будаўнічай выстаўкі ў Маскве «Дасягненні БССР за 60 гадоў».
  • Серыя гандлёвых знакаў для прадпрыемстваў рэспублікі.
  • Вымпел для міжнароднага касмічнага экіпажа СССР-ПНР.

Асабістае жыццё правіць

У шлюбе з архітэктарам Ларысай Аляксандраўнай Есьман.

Захапляецца мадэляваннем, авіяцыйным спортам, астраноміяй, філатэліяй, нумізматыкай, разьбой па камені, косці, дрэве, вырабам мініяцюрных кніжак і памятных сувеніраў, камп’ютарнай графікай.

Зноскі

  1. а б Сам пра сябе
  2. Эйфелева башня, жернова и «кросны». Как минский архитектор создает в квартире миниатюрные предметы Архівавана 10 мая 2017.
  3. а б в г д Есьман Ігар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. а б в г д е ё Есьман Игорь Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць