Ігар Алегавіч Траянчук
Ігар Алегавіч Траянчу́к[4] (27 лістапада 1956, Палтава, Украіна — 15 верасня 2018) — беларускі вучоныт ў галіне фізікі цвёрдага цела. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (2003).
Ігар Алегавіч Траянчук | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лістапада 1956[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 верасня 2018[2][3] (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка цвёрдага цела |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979). З 1979 года ў Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі: з 1982 года малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, у 1993—1995 гадах вядучы навуковы супрацоўнік. З 1995 года загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2007 года Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве).
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар больш за 400[5] навуковых прац, у тым ліку 2 манагарафій[5] па атрыманні новых магнітных матэрыялаў на аснове аксідаў пераходных элементаў, даследаванні іх магнітнай структуры, высвятленню прыроды ўзаемасувязі электраправоднасці і магнітнага стану. Распрацаваў канцэпцыю арбітальнага фазавага расслаення ў магнітных паўправадніках. Распрацаваў тэхналогію атрымання высокакаэрцытыўнага ігольчастага гексаферыту барыю для магнітнага запісу інфармацыі на гнуткіх носьбітах і шэраг высокачастотных і магнітажорсткіх магнітных матэрыялаў, метады паніжэння тэмпературы спякання керамічных матэрыялаў і інш.
Сярод апублікаванага:
- Фазовые превращения в сложных оксидах марганца : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.07. — Минск, 1991. — 272 с. : ил.;
- Phase transitions in the Gd0.5Ba0.5CoO3 perovskite / / Phys. Rev. Lett. 1998. Т.80. Р.3380 (у суаўтарстве);
- Magnetic phase transitions in the Nd (Mn0.9Me0.1) O3 (Me = Al, Fe, Cr, Zn) perovskites / / J. Magn. Magn. Mater. 2001. Т.231. Р.53.
- Затюпо А. А., Башкиров Л. А., Петров Г. С., Троянчук И. О., Сирота И. М. Синтез и фазовый состав кобальтитов-галлатов самария SmCo_{1-x}Ga_{x}O_{3} // Весцi Нацыянальнай Акадэмii Навук Беларусi. Серыя хiмiчных навук. 2011. № 4. С. 5-9.
Прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве[5]) — за працу «Магнітныя структуры і фізічныя ўласцівасці шматкампанентных сістэм з пераходнымі і рэдказямельнымі элементамі, распрацоўка новых магнітных матэрыялаў, стварэнне і вытворчасць элементаў і прылад электроннай тэхнікі».
- Прэмія НАН Беларусі ў намінацыі «Самы цытуемы аўтар» (2010)[5].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 526. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа НАН Беларуси Праверана 18 снежня 2024.
- ↑ Памяці вучонага Праверана 18 снежня 2024.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Троянчук Игорь Олегович // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
Літаратура
правіць- Траянчу́к Ігар Алегавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 526. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Памяти учёного (руск.) / Сайт НАН Беларусі
- Ігар Алегавіч Траянчук у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Троянчук, Игорь Олегович (доктор физико-математических наук ; 1956—2018) (руск.) // Электронны каталог РНТБ
- Троянчук Игорь Олегович // База патентов Беларусі (руск.)