Ігар Андрэевіч Кузьмянок
Ігар Кузьмянок (нар. 6 ліпеня 1990, Жлобін) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Ігар Андрэевіч Кузьмянок | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Лакаматыў | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 25 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачаў займацца футболам у родным Жлобіне, а пазней трапіў у Гомельскае вучылішча алімпійскага рэзерву. З 2008 года гуляў за «Гомель», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.
У студзені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама». У мінскім клубе не здолеў замацавацца ў аснове, а ў чэрвені 2013 года да таго ж атрымаў траўму, з-за якой выбыў да восені. Пасля вяртання зноў апынуўся на лаўцы запасных. У выніку ў сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» чаргаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы з Аляксеем Янушкевічам і Мікалаем Кашэўскім.
У студзені 2015 года вярнуўся ў склад «Дынама» з арэнды[4], але неўзабаве быў канчаткова выкуплены салігорскім клубам[5]. Сезон 2015 пачаў на лаўцы запасных, але хутка вярнуў сабе месца ў аснове на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У снежні 2016 года зноў стаў іграком «Дынама»[6]. У сезоне 2017 быў іграком ратацыі дынамаўцаў. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7], і ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Шахцёр», падпісаўшы двухгадовы кантракт[8]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе, са жніўня стаў пераважна заставацца на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену, прыцягваўся таксама да дубліруючага складу.
Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з «Шахцёрам», аднак у лютым не трапіў на чарговы збор каманды, цікавасць да абаронцы стала праяўляць «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сакавіку 2019 года разарваў пагадненне з «Шахцёрам»[10] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У сезоне 2019 года нячаста з’яўляўся на полі, толькі ў ліпені і верасні трывала гуляў у стартавым складзе. У студзені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[12].
У лютым 2020 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Прапусціў пачатак сезона з-за траўмы, пасля замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў «Іслач»[14].
У студзені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[15]. У 2021—2022 гадах гуляў мала, шмат прапусціў з-за траўм. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезона 2023[16]. У студзені 2024 года пакінуў «Гомель»[17] і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам», у красавіку афіцыйны папоўніў склад клуба[18].
Міжнародная кар’ера
правіцьГуляў за моладзевую зборную Беларусі. Трапіў у склад зборнай, якая прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў там асноўным цэнтральным абаронцам.
Дасягненні
правіць- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2017, 2018
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2011, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2014, 2022
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д1 | Гомель | 14 | 0 | |
2009 | Д1 | Гомель | 14 | 0 | |
2010 | Д2 | Гомель | 15 | 0 | |
2011 | Д1 | Гомель | 21 | 2 | |
2012 | Д1 | Гомель | 28 | 0 | |
2013 | Д1 | Дынама | 5 | 0 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 20 | 1 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 21 | 1 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 28 | 1 | |
2017 | Д1 | Дынама | 9 | 0 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 14 | 3 | |
2019 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 11 | 2 | |
2020 | Д1 | Іслач | 14 | 3 | |
2021 | Д1 | Гомель | 7 | 0 | |
2022 | Д1 | Гомель | 5 | 0 | |
2023 | Д1 | Гомель | 8 | 1 |
Крыніцы
правіць- ↑ Igor Kuzmenok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/igor-kuzmenok/
- ↑ Футбол. Игорь Кузьменок будет выступать на правах аренды за солигорский "Шахтер" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Кузьменок и Хващинский начнут подготовку к сезону в составе минского "Динамо" (руск.). football.by (10 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ "Шахтер" выкупил Игоря Кузьменка у минского "Динамо" (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Игорь Кузьменок вновь стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (26 снежня 2016). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменок покинул минское "Динамо" (руск.). football.by (28 снежня 2017). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Игорь Кузьменок заключил двухлетнее соглашение с "Шахтером" (руск.). football.by (10 студзеня 2018). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменком интересуется «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Шахтер" расстался с Кузьменком (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменок подписал двухлетний контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (25 сакавіка 2019). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменок и Яскович покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (15 студзеня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменок подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (18 лютага 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Игорь Кузьменок покинул "Ислочь" (руск.). football.by (17 снежня 2020). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Кузьменок подписал контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (6 студзеня 2021). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Игорь Кузьменок продолжит выступать за "Гомель" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Игорь Кузьменок покинул "Гомель" (руск.). football.by (10 студзеня 2024). Праверана 5 красавіка 2024.
- ↑ Обладатель трех Кубков Беларуси и семи медалей высшей лиги перешел в гомельский "Локомотив" (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 5 красавіка 2024.