Ігар Арленавіч Кашкурэвіч

Ігар Арленавіч Кашкурэвіч (нар. 5 чэрвеня 1957, Мінск) — беларускі мастак. Сын беларускага мастака Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча.

Ігар Арленавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1957(1957-06-05)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

У 1972—1976 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы; у 1976—1982 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 1979 года працаваў у скульптуры з унікальнага скандынаўскага камення ледавіковага перыяду; у 1982—1987 гадах выкладаў мастацтва ў студыях Мінска; у 1984 годзе заснаваў нефармальную мастацкую суполку «Плюраліс»; з 1990 года — сябра Беларускага саюза мастакоў; у 1992—1998 гадах — дацэнт ЕГУ ў Мінску; у 1994 годзе — сузаснавальнік галерэі незалежнага мастацтва «№ 6-ая лінія»; з 1998 года жыве Мінск-Берлін; з 2001 года ўсталёўвае скульптуры з камення пад адкрытым небам у Берлінскім раёне «Груневальд»; 2004 года — удзельнік скульптупнага сімпозіўма «Окёверк» у Берліне; з 2005 года праводзіць воркшопы па разбярству з каменя ў Германіі; 2010 года — удзел у выставе «Беларускі авангард 1980—1990» у Музеі сучаснага мастацтва Беларусі.

Крыніцы

правіць
  1. Беларусь у асобах і падзеях

Літаратура

правіць
  • Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С.253
  • Выяўленчае мастацтва Беларусі XX стагоддзя / М. Р. Баразна. — Мінск, 2017. — С.230-231