Ігар Валянцінавіч Фісенка

І́гар Валянці́навіч Фісе́нка (нар. 9 чэрвеня 1970, Масква, Расія) — беларускі дыпламат, правазнавец.

Ігар Фісенка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі
15 студзеня 2019 — 12 лістапада 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Павел Латушка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет
14 жніўня 2008 — 10 верасня 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Сяргей Міхневіч
Пераемнік Сяргей Рачкоў
Нараджэнне 9 ліпеня 1970(1970-07-09) (53 гады)
Жонка Фісенка Ларыса Аляксееўна
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін па спецыяльнасці правазнаўства. Кандыдат юрыдычных навук.

У 1992—1994 кансультант, вядучы спецыяліст упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1994—2001 другі сакратар, начальнік аддзела, намеснік начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2001—2005 дарадца-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, намеснік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях і НАТА.

У 2005—2008 начальнік упраўлення міжнародных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2008 Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Лізе арабскіх дзяржаў. 22 студзеня 2010 года стаў дадаткова паслом у Султанаце Аман па сумяшчальніцтве [1]. У 2012 прызначаны таксама паслом у Судане і Алжыры па сумяшчальніцтве.

З 2013 года начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Беларусі.

15 студзеня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Францыі і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Беларусі пры ЮНЕСКА[2]. 16 мая 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[3]. У час прэзідэнцкіх выбараў 2020 года пасольства ў Францыі было адным з нешматлікіх у Еўропе прадстаўніцтваў Беларусі, дзе пераможцам абвесцілі Лукашэнку, а не Святлану Ціханоўскую[4]. 12 лістапада 2021 года вызвалены Лукашэнкам з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Манака і Партугаліі[5].

Зноскі

Спасылкі правіць