Адкрыць галоўнае меню

Ігар Васілевіч Сямека (20 лютага 1961, Гомель —) — беларускі мастак.

Ігар Васілевіч Сямека
Дата нараджэння: 20 лютага 1961(1961-02-20) (58 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:

БіяграфіяПравіць

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Актыўна працаваў у галіне манументальнага мастацтва і станковага жывапісу. На адным з будынкаў на вул. Камунараў зрабіў роспісу «850 гадоў Гомелю».

Мастак таксама захапляецца пейзажам, тут ён выступае і як жывапісец і як графік. Значную цікавасць уяўляе цыкл работ «Родная Гомельшчына» і графічная серыя пра сталіцу Беларусі («Мінск святочны», «Траецкае прадмесце», «Плошча Перамогі», выкананая ў 1997 годзе.

У 1992—1995 гг. Сямека працаваў галоўным мастаком Гомеля, быў кіраўніком праўлення Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (1995—1998).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).