Ігар Васільевіч Жук
Ігар Васільевіч Жук (13 чэрвеня 1957, в. Зані, Мядзельскі раён — 30 чэрвеня 2017, Гродна) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры. Доктар філалагічных навук (2004), прафесар (2006)[3].
Ігар Жук | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 чэрвеня 1957[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 чэрвеня 2017 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, філолаг, літаратурны крытык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1979 годзе БДУ і аспірантуру пры ім. 3 1982 года ў Гродзенскім універсітэце, у 1991—1995 гадах дэкан[3] факультэта беларускай культуры і філалогіі[4].
Член Саюза беларускіх пісьменнікаўз 1991 года[4].
Пахаваны на могілках в. Гожа Гродзенскага раёна[4].
Дзейнасць
правіцьДаследуе праблемы тэорыі празаічнага рытму, атрыбуцыі ананімных твораў, асаблівасці развіцця беларускай літаратуры 20 ст. Аўтар навуковых прац «Грамадзянскасць маладой беларускай прозы (70-я гады)» (1986), «Сустрэчны рух: літаратуразнаўчыя эцюды» (1998), «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання (на матэрыялах беларускай літаратуры XX стагоддзя» (2004), адзін з аўтараў кнігі «Матыўная прастора беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя» (2009)[3].
У манаграфіі «Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання» распрацаваў арыгінальную канцэпцыю метрадынамікі празаічнага выказвання і ўпершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаў механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў, разгледзеў сістэму іх дынамічнага ўзаемадзеяння. Адлюстраваны ў іх г. зв. «рытмічны інстынкт» адкрывае новыя магчымасці для аналізу асаблівасцей мастацкага стылю майстроў беларускае прозы — Я.Брыля, В.Быкава, М.Гарэцкага, І. Мележа, К.Чорнага.[5]
Бібліяграфія
правіць- Ігар Жук. Сустрэчны рух (літаратуразнаўчыя эцюды). — Гродна: Гродзенскае абласное аддзяленне Беларускага фонду культуры, 1998. — 112 с.
- Ігар Жук. Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання. — Гродна: Міністэрства адукацыі Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2003. — 112 с. — ISBN 985-417-526-Х.
- Ігар Жук «Відзенне» Бацькаўшчыны або метафізіка шляху ў «нашаніўскай» лірыцы Янкі Купалы // Białorutenistyka Białostocka. — Беласток: 2010. — Т. 2. — С. 7—20. — ISSN 2081-1515.
- Ігар Жук Цывілізацыйны акт «Зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру // Маладосць. — Мінск: 2012. — № 4. — С. 73—77. — ISSN 0131-2308. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2014.
Зноскі
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022.
- ↑ Чукічова Н. Ігар Жук (13.06.1957–30.06.2017) // Studia Białorutenistyczne — 2017. — Т. 11. — ISSN 1898-0457; 2449-8270 — doi:10.17951/sb.2017.11.383
- ↑ а б в Жук Ігар Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- ↑ а б в Жук Ігар – Белліт (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.
- ↑ Ігар Жук. Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання. — Гродна: Міністэрства адукацыі Беларусі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, 2003. — 112 с. — ISBN 985-417-526-Х.
Літаратура
правіць- Жук Ігар Васільевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.