Ігар Васільевіч Курчатаў

Ігар Васільевіч Курчатаў (30 снежня (12 студзеня) 1903, Сімскі Завод, Уфімская губерня, Расійская імперыя — 7 лютага 1960, Масква, СССР) — савецкі фізік, «бацька» савецкай атамнай бомбы. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954). Акадэмік АН СССР (1943) и АН Узбекскай ССР (1959), доктар фізіка-матэматычных навук (1933), професар (1935). Заснавальнік і першы дырэктар Інстытута атамнай энергетыкі (1943—1960). Кіраўнік праекта Цар-бомба (1954—1961). Галоўны навуковы кіраўнік атамнай праблемы ў СССР, адзін з заснавальнікаў выкарыстання ядзернай энергіі ў мірных мэтах. Лаўрэат Ленінскай прэміі і чатырох Сталінскіх прэмій. Ганаровы грамадзянін СССР.

Ігар Васільевіч Курчатаў
Дата нараджэння 8 (21) студзеня 1903[1] ці 30 снежня 1902 (12 студзеня 1903)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1960(1960-02-07)[2][3][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая сфера фізіка цвёрдага цела, ядзерная фізіка і Сегнетаэлектрычнасць
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Абрам Фёдаравіч Ёфэ і Віталь Рыгоравіч Хлопін
Вядомыя вучні Vladimir Fyodorov[d]
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і ганаровага грамадзяніна горада Сім, выпускніка Уфімскага землямернага вучылішча Васіля Аляксеевіча Курчатава (1869—1941), які працаваў памочнікам ляснічага па леса- і землеўпарадкаванню ў Сімскай горна-завадской дачы, а пазней — каморнікам-землеўпарадчыкам у Сімбірскай і Таўрычаскай губернях. Маці — Марыя Васільеўна Курчатава(1875—1942) — працавала да замужжа выкладчыцай ва Уфімскім Златавустаўскім Мікольскім вучылішчы. Дзед Курчатава па бацькоўскай лініі Аляксей Канстанцінавіч, сын прыгоннага родам з Падмаскоўя, — скарбнік Сімскага жалезаробчага завода.

У лістападзе 2015 года з’явілася інфармацыя, што ў Чэлябінску знойдзены метрычны запіс пра нараджэнне акадэміка Курчатава[5]. Дакумент знойдзены ў фондах чэлябінскага архіва паўднёваўральскім краязнаўцам і гісторыкам Мікалаем Аляксандравічам Анціпіным. Аказалася, што ў метрычнай кнізе Сімскага завода Уфімскага павета Уфімскай губерні за 1903 год захоўваўся запіс аб нараджэнні сына Ігара ў «прыватнага каморніка Васіля Аляксеева Курчатава і яго законнай жонкі Марыі Васільевай, абодва праваслаўныя».

Пасля 1908 сям’я пераехала ў Сімбірск, дзе бацька служыў у землеўпарадкавальнай камісіі, а Ігар у 1911 годзе паступіў у казённую мужчынскую гімназію. У 1912 яны перабраліся ў Сімферопаль. Сям’я бедавала, таму Ігар адначасова з вучобай у Сімферопальскай мужчынскай казённай гімназіі скончыў вячэрнюю рамесную школу, атрымаў спецыяльнасць слесара і працаваў на невялікім механічным заводзе. Улетку ён працаваў у землеўпарадкавальных экспедыцыях.

Па ўсіх прадметах меліся выдатныя адзнакі. Аднак залатога медаля Ігар Курчатаў не атрымаў: ва ўмовах вайны ўлады перасталі іх выдаваць. У верасні 1920 года І. В. Курчатаў паступіў у Таўрычны ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Да лета 1923 г., нягледзячы на голад і патрэбу, ён датэрмінова і з выдатнымі поспехамі скончыў універсітэт. Улетку падпрацоўваў то на будаўніцтве чыгункі, то вартаўніком, то выхавальнікам. Паступіў на 3 курс караблебудаўнічага факультэта Петраградскага політэхнічнага інстытута.

Улетку 1924 года працаваў у гідраметэаралагічным цэнтры ў Феадосіі. У Паўлоўскай магнітна-метэаралагічнай абсерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара В.Абаленскага выканаў першую навуковую працу. Пасля адлічэння з Петраградскага палітэха ў лістападзе паступіў асістэнтам на кафедру фізікі Азербайджанскага політэхнічнага інстытута ў Баку.

У 1925 годзе па рэкамэндацыі прафесара С. Н. Вусатага, з якім Курчатаў працаваў у Баку, стаў навуковым супрацоўнікам у Фізіка-тэхнічным інстытуце ў Ленінградзе пад кіраўніцтвам акадэміка А. Ф. Іофе.

3 лютага 1927 года ажаніўся з Марынай Дзмітрыеўнай Сінельнікавай — сястрой свайго калегі і прыяцеля Кірылы Сінельнікава, з якім ён быў знаёмы яшчэ з часоў працы ў Баку. Пачаў весці выкладчыцкую дзейнасць як звышштатны дацэнт ЛФТИ.

З 1 кастрычніка 1930 года загадчык фізічным аддзелам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута.

Сваю навуковую дзейнасць Курчатаў пачаў з вывучэння ўласцівасцяў дыэлектрыкаў, у тым ліку і нядаўна адкрытай фізічнай з’явы — сегнетаэлектрычнасці.

Адным з першых (у 1932 годзе) у СССР прыступіў да вывучэння фізікі атамнага ядра. У гэты час І. В. Курчатаў быў супрацоўнікам фізічнага аддзела Радыевага інстытута пад кіраўніцтвам В. Г. Хлопина і адначасова ўзначальваў лабараторыю па вывучэнні атамнага ядра, створаную ў ЛФТИ па ініцыятыве А. Ф. Іофе. У 1932 годзе Г. А. Гамаў (у далейшым эміграваў у ЗША) і Л. В. Мысоўскі прапанавалі да разгляду навуковай радай інстытута праект новага прыбора, і пасля яго зацвярджэння, пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Г. А. Гамава (на пачатковым этапе), І. В. Курчатава і Л. В. Мысоўскага, быў створаны першы ў Еўропе цыклатрон (запушчаны ў 1937 г.). Менавіта на гэтым усталяваннi пачаў свае даследаванні І. В. Курчатаў. У 1936 годе І. В. Курчатавым, Б. В. Курчатавым, Л. І. Русiнавым і Л. В. Мысоўскім у Радыевым інстытуце была адкрыта з’ява ізамерыі штучна створаных ядраў.

У 1933 годзе прафесар I. Курчатаў узначаліў аргкамітэт першай Усесаюзнай канферэнцыі па атамнаму ядру, якая сабрала ў Ленінградзе вядучых савецкіх і замежных навукоўцаў. У 1937 быў зацверджаны на пасадзе загадчыка кафедры эксперыментальнай фізікі ЛФТИ, у 1938 вылучаны ў правадзейныя члены Акадэміі навук СССР. У 1939 абраны дэпутатам Ленінградскага гарадскога Савета па 158 акрузе.

У першы перыяд вайны распрацоўваў метад размагнiчвання караблёў дзеля абароны ад магнітных марскіх мін (разам з А. П. Аляксандравым). 9 жніўня 1941 года Курчатаў і Аляксандраў прыязджаюць у Севастопаль і арганізуюць размагнiчванне караблёў Чарнаморскага флоту[6]. Створаная А. П. Аляксандравым і І. В. Курчатава «сістэма ЛФТИ» была ўсталявана на працягу Вялікай Айчыннай вайны на сотнях караблёў і забяспечыла абарону ад нямецкіх магнітных мін на сто працэнтаў. За гэтую працу атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за 1942 год.

З 1942 працаваў у Казані, потым у Маскве. 29 верасня 1943 года абраны сапраўдным членам АН СССР.

У 1948 годзе Курчатаў уступіў у ВКП (б). Дэлегат XX з’езда КПСС.

Курчатава лічаць родапачынальнікам савецкага атамнага праекта, ён вёў яго з самага старту 28 верасня 1942 года да ўласнай смерці.

У перыяд 1943-1945-х гадоў работы вяліся ў рамках Лабараторыі № 2 АН СССР і насілі выключна даследчы характар. Курыраваў работы асабіста І. В. Сталін, бягучымі пытаннямі займаўся наркам хімічнай прамысловасці М. Г. Пярвухін.

Пад кіраўніцтвам Курчатава была распрацавана таксама першая ў свеце вадародная бомба РДС-6с магутнасцю 400 кт, падарваная 12 жніўня 1953 года.

Пазней менавіта Курчатаўскі калектыў распрацаваў тэрмаядзерную бомбу АН602 (Цар-бомба) рэкорднай магутнасці 52 000 кт.

Паралельна з рашэннем ваеннай праблемы ўзначальваў рашэнне задачы па мірным выкарыстанні атамнай энергіі. Вынікам работ калектыву стала распрацоўка, будаўніцтва і запуск 26 чэрвеня 1954 года Обнінскай АЭС. Яна стала першай у свеце атамнай электрастанцыяй.

У лютым 1960 года Курчатаў прыехаў у санаторыю Барвіха наведаць свайго сябра акадэміка Ю. Б. Харытона. Прысеўшы на лавачку, яны загаварылі, раптам узнікла паўза, і калі Харытон паглядзеў на Курчатава, той быў ужо мёртвы. Смерць наступіла з-за эмбаліі сэрца тромбам[7].

Пасля смерці 7 лютага 1960 года цела вучонага крэміравана, рэшткі змешчаны ў пахавальнай урне ў Крамлёўскую сцяну на Краснай плошчы ў Маскве.

Кіраўнік праектаў правіць

Пры яго ўдзеле быў створаны першы ў Еўропе цыклатрон (1937). Пад яго кіраўніцтвам быў збудаваны першы ў Маскве цыклатрон (1944), першы ў Еўропе атамны рэактар (1946), створана першая савецкая атамная бомба (РДС-1, 1949), першая ў свеце тэрмаядзерная бомба (РДС-6с, 1953), першая ў свеце прамысловая атамная электрастанцыя (Обнінск АЭС, 1954), першы ў свеце атамны рэактар для падводных лодак (1958) і атамных ледаколаў (атамны ледакол «Ленін», 1959), найбуйнейшая ўстаноўка для правядзення даследаванняў па ажыццяўленні рэгуляваных тэрмаядзерных рэакцый (1958).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • П. Т. Асташенков. Курчатов. 2-е изд. — М.: «Молодая гвардия», 1968.
  • Р. В. Кузнецова. Первый среди равных: Игорь Васильевич Курчатов как учёный-новатор (1920—1942 гг.). — М.: Изд-во РНЦ «Курчатовский институт», 2010. — 240 с.
  • Р. В. Кузнецова. И не было большего долга: академик И. В. Курчатов — научный руководитель советского атомного проекта (1942—1960 гг.). — М.: Изд-во РНЦ «Курчатовский институт», 2010. — 224 с.
  • Гринберг А. П., Френкель В. Я. Игорь Васильевич Курчатов в Физико-техническом институте (1925—1943 гг.) / Отв. ред. В. М. Тучкевич. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1984. — 184 с. — (История науки и техники). — 8000 экз
  • Залатая медаль імя Леанарда Эйлера
  • Сярэбраны медаль Свету імя Жолио-Кюри Серэбраны медаль Свету імя Жолио-Кюры
  • Ганаровы грамадзянін СССР

Спасылкі правіць