Ігар Веніямінавіч Васілеўскі

Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 21 ліпеня 1941, г. Арол, Расія) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993). Галоўны спецыяліст па дзіцячай алергалогіі (з 1997) Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Ігар Веніямінавіч Васілеўскі
Дата нараджэння 21 ліпеня 1941(1941-07-21) (82 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, педыятр, неанатолаг, выкладчык універсітэта, allergist
Навуковая сфера педыятрыя, алергалогія, пульманалогія, імуналогія і фармакалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964; аспірантура, 1970).

Працаваў у Рыжкоўскайй ўчастковай бальніцы (Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць; 1964—1966); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1970—1974 і з 2009 — прафесар кафедры клінічнай фармакалогіі); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1974—2009; у 1995—1996 — прарэктар па навуковай рабоце, у 1996—1998 — па вучэбнай рабоце, у 1999—2005 — загадчык 1-ай кафедры педыятрыі, у 2005—2007 — прафесар кафедры паліклінічнай педыятрыі).

Навуковыя інтарэсы: педыятрыя; алергалогія; пульманалогія; імуналогія; клінічная фармакалогія; клінічная біяхімія; клінічная генетыка.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Маркеры и формы наследственного предрасположения как основа прогнозирования бронхиальной астмы у детей : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.09 / Василевский Игорь Вениаминович. — Санкт-Петербург, 1992.
  • Василевский Игорь Вениаминович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 593.
  • Васілеўскі Ігар Веніямінавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С.
  • Василевский Игорь Вениаминович // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 39—41.
  • Василевский Игорь Вениаминович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. — С. 174—176.