Ігар Вячаслававіч Мельнікаў
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў (нар. 26 красавіка 1980, Бабруйск) — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар. Аўтар некалькіх кніг пра Заходнюю Беларусь 1920-40-х гг. Кандыдат гістарычных навук (Беларусь), Доктар гістарычных навук (Польшча).
Ігар Вячаслававіч Мельнікаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 красавіка 1980 (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя[1] і ваенная гісторыя[d][1] |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2011) |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Нарадзіўся 26 красавіка 1980 года ў Бабруйску. У 1997—2002 гадах навучаўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (спецыяльнасць «выкладчык гісторыі і замежнай мовы»). У 2005 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Беларусі[2]. У 2015 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя В. Ластоўскага[3].
У розны час жыў і працаваў у Мінску, 6 гадоў у Маскве[4] і Варшаве. Пасля заканчэння БДПУ некаторы час супрацоўнічаў з газетай «СБ-Беларусь сегодня». Пазней супрацоўнічаў з ан-лайн выданнямі «Новы час», «Беларускі партызан». Быў рэдактарам беларускай версіі сайта «Гістарычная праўда»[5]. Праводзіў экскурсіі па Мінску і гістарычным раёнам Беларусі[6]. Удзельнік Групы вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім»[7].
У 2014 годзе спрабаваў правесці выстаўку, прысвечаную заходнебеларускай тэматыцы і падзеям верасня 1939 года, у Заслаўскім дзяржаўным музеі, але ідэалагічнае кіраўніцтва Мінскай вобласці ў асобе Руслана Трухана не дазволіла яе правесці[8]. У 2016 годзе пры падтрымцы польскага пасольства ў Беларусі ён арганізаваў выстаўку пра беларусаў у Войску Польскім у Мінску і Брэсце[9].
У 2017 годзе выдаў мемуары беларускага салдата Арміі Андэрса Паўла Нічыпарука пад назвай «Адысея палешука» са сваімі каментарыямі і літаратурнай апрацоўкай тэкста[10]. Кніга выдадзена за грошы, сабраныя падчас спецыяльнай краўдфандынгавай кампаніі на ulej.by[11].
6 мая 2018 года як экскурсавод ён правёў экскурсію для вучняў СШ № 7 Кобрына «Кобрынь. Верасень 1939-га», прысвечаную, паводле яго слоў, беларусам, якія аднымі з першых змагаліся з нацыстамі ў Войску Польскім, пасля чаго дырэктара гэтай школы выклікалі ў гарвыканкам і настаўнікі школы мусілі пісаць тлумачэнні[12].
У 2019 годзе Ігар Мельнікаў арганізаваў выстаўку «Мяжа была пад Мінскам», прысвечаную гісторыі савецка-польскай мяжы 1921—1939 гадоў, на якой выставіў больш за 300 артэфактаў з уласнай калекцыі. Выстаўка праходзіла з 17 верасня па 12 кастрычніка ў мінскім музеі імя Я. Купалы[13][14].
У 2020 годзе апублікаваў версію аб тым, што ў другой палове 1930-х гадоў СССР і Польшча рыхтаваліся да вайны паміж сабой[15]. У тым жа годзе праходзіў павышэнне кваліфікацыі як экскурсавод у ІПД[16].
Вывучае тэму беларускага катынскага спісу[17].
Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць
Спецыялізуецца на вайсковай гісторыі Беларусі і ХХ стагоддзя. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» і інш.
Выдане «Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг.» (у 2-х кн., 2014) прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца займае асвятленне некаторых белых плямаў у гісторыі Другой сусветнай вайны.
Кніга «Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг.» прысвечана старонкам гісторыі савецка-польскай мяжы ў раёне Заслаўля. Кніга «Забытыя героі…» (2017) прысвечаная гісторыі ўдзелу беларусаў у барацьбе с нацызмам у складзе Польскіх узброеных сіл на Захадзе. Аўтар на падставе шматлікіх унікальных архіўных матэрыялаў паказвае лёс звычайных жаўнераў Другога польскага корпусу, а таксама Першай асобнай польскай паветрана-дэсантнай брыгады[18].
У кнізе «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919—1920 гадах» (2018) на падставе багатай архіўнай базы раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919—1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны. Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам[19]. У 2018 г. збірае грошы на выданне альбому «Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава»[20].
У 2018 годзе разам з гісторыкам Андрэем Араліным вызначыў месцазнаходжанне вайсковых могілак ХХ ст. г. Маладзечна, на якіх былі пахаваны вайскоўцы Рускай імператарскай арміі, польскай арміі, а таксама нямецкія і савецкія салдаты і якія былі знішчаны падчас савецкай улады[21].
У рамках узнагароды імя Л. Сапегі прайшоў стажыроўку ў 5 буйных універсітэтах Польшчы. Са студзеня 2022 года ад’юнкт Гістарычнага інстытута Уроцлаўскага ўніверсітэта. У гэтай навучальнай установе арганізаваў і правёў выстаўку «Лінія Пілсудскага. Затрымаць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з савецкай Беларуссю ў 1930-я гады». Прайшоў настрыфікацыю і атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у накірунку гісторыя.
Рыхтуе да выдання манаграфію «Лінія Пілсудскага. Спыніць чырвоны бліцкрыг. Гісторыя польскіх доўгатэрміновых умацаванняў на мяжы з БССР у 30-я гады ХХ ст.», якую плануе выдаць на польскай мове.
ПубліцыстыкаПравіць
У сваіх публіцыстычных матэрыялах нярэдка вядзе палеміку з прыхільнікамі «рускага свету». Лічыць, што далучэнне Заходняй Беларусі да БССР прынесла жыхарам заходнебеларускага рэгіёна значную колькасць праблем, звязаных, перш за ўсё з рэпрэсіямі [22]. Пры гэтым падкрэслівае, што ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР у верасні 1939 года паспрыяла нацыянальнаму і палітычнаму развіццю Беларусі як дзяржавы і беларусаў, як нацыі. У адным з інтэрв’ю ён гэта выказаў так: «Мая жорсткая пазіцыя: 17 верасня 1939 года пайшло на карысць беларускай дзяржаўнасці і нацыі, бо мы атрымалі магчымасць стаць паўнацэннай дзяржавай. Але заўсёды трэба памятаць пра тое, якім коштам далося ўз’яднанне. Пра гэта я і пішу ў сваіх кнігах[23].» У тым жа інтэрв’ю Ігар Мельнікаў прызнаў, што адкрыты да супрацоўніцтва з беларускай дзяржавай, але яна памылкова запісала яго ў апазіцыянеры[24].
КнігіПравіць
- Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. (2014)
- Мяжа ля Заслаўя 1921—1941 гг. (2016)
- Заходнебеларуская Атлантыда 1921—1941 гг. Паміж Масквой і Варшавай. (2016)
- Яліна. Гісторыя ў 90 гадоў (2016)
- Забытыя героі. Беларускія жаўнеры ў Другім польскім корпусе і Першай польская асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе (2017)
- Адысея палешука (2017)
- Мяжа была пад Мінскам. 1921—1941 гг. (2017)
- 20 dywizja piechoty (2017)
- Забыты корпус. Гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918—1920 гг. (2018)
- Другая сусветная вайна на здымках з архіва Ігара Мельнікава (2019)
- Верасень 1939-га. Магілы «неаб’яўленай» вайны (2019)
- На мяжы цывілізацый. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі (2020)
- Чэрвень 1941-га. Затрымаць на «старой» мяжы (2021)
- Гібель імперыі. Гісторыя Баранавіцкай бітвы 1916 г. (2023)
Прэміі і ўзнагародыПравіць
- Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі (2014). Атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі у 2021 годзе[25].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Ігар Мельнікаў // Партал «Камунікат»
- ↑ Ігар Мельнікаў узнагароджаны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага // Партал «Новы час»
- ↑ [1] Архівавана 28 лістапада 2016.
- ↑ [2] Архівавана 7 студзеня 2016.
- ↑ Мельников Игорь // Holiday.by
- ↑ [3](недаступная спасылка)
- ↑ Ігар Мельнікаў: 1939 год — гэта рэпрэсіі і дэпартацыі // Сайт радыё «Свабода»
- ↑ [4]
- ↑ Ігар Карней Ваенная «Адысэя палешука», — выйшла кніга пра беларускага шарагоўца Арміі Андэрса // Сайт радыё «Свабода»
- ↑ Выданне успамінаў беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука Архівавана 28 красавіка 2017. // ulej.by
- ↑ Кобрынскіх настаўнікаў прымусілі пісаць тлумачэньні пасьля экскурсіі з гісторыкам Мельнікавым // Радыё «Свабода»
- ↑ Выставка «Мяжа была пад Мінскам. 1921—1941» открылась в музее Янки Купалы // БелТА
- ↑ «Граница была под Минском»: что показывают на выставке о шальном времени // Еuroradio.fm
- ↑ І. Мельнікаў. Вайна, якая не адбылася // Новы час, 08-07-2020
- ↑ Современные технологии экскурсионной деятельности // Сайт ІПД
- ↑ Игорь Мельников. КАТЫНЬ. Тайна белорусского катынского списка до сих пор не разгадана // Naviny.by
- ↑ kamunikat.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Редкие фото. Жизнь в Западной Беларуси и советско-немецкий союз до войны Архівавана 23 лістапада 2020. // TUT.BY
- ↑ У Маладэчне знойдзены знішчаныя камуністамі вайсковыя могілкі// Радыё Рацыя
- ↑ Игорь Мельников. ЗАПАДНАЯ БЕЛАРУСЬ. Что принес «советский рай»? // Naviny. by
- ↑ МАРИЯ ЭЙСМОНТ Ігар Мельнікаў: „Я не польскі агент“(недаступная спасылка) // Народная воля
- ↑ тамсама
- ↑ Dwoje białoruskich badaczy historii odebrało na UwB nagrody im. Lwa Sapiehy //
СпасылкіПравіць
- Блог гісторыка Ігара Мельнікава (у Жывым Журнале)
- Блог у Жывым Журнале Historiapobach
- канал І. Мельнікава на YouTube