Ігар Валер’евіч Даўгяла

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Даўгяла)

Ігар Даўгяла (нар. 17 ліпеня 1985) — беларускі футбаліст, брамнік наваполацкага «Нафтана».

Футбол
Ігар Даўгяла
Поўнае імя Ігар Валер’евіч Даўгяла
Нарадзіўся 17 ліпеня 1985(1985-07-17)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 94 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нафтан
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 3 (-2)
2007 Беларусь Полацк 11 (-15/1)
2007—2008 Беларусь Мясакамбінат (Віцебск) 27 (-12)
2008—2009 Беларусь Смаргонь 7 (-11)
2010—2011 Беларусь Полацк 42 (-43)
2012—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 95 (-120)
2017—2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 27 (-45)
2018—2020 Беларусь Гарадзея 61 (-70)
2021— Беларусь Нафтан (Наваполацк)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Полацк» і «Смаргонь». Гуляючы за «Полацк», аднойчы выйшаў на поле ў якасці нападніка і забіў гол[2].

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У сярэдзіне 2012 года выцесніў Мікалая Раманюка і заняў месца асноўнага брамніка, якое захаваў і ў сезоне 2013. У сезоне 2014, пасля прыходу ў клуб Ягора Хаткевіча, застаўся асноўным брамнікам навапалачан. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

Сезон 2015 у якасці асноўнага брамніка «Нафтана» распачаў Хаткевіч. Неўзабаве Даўгяла вярнуўся на поле, але 23 мая ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:1) атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі час, аднавіўся толькі пад канец сезона. У сезоне 2016, пасля зыходу Хаткевіча з каманды, вярнуў месца асноўнага брамніка навапалачан.

У лютым 2017 года стала вядома, што Даўгяла пакідае «Нафтан»[3], і неўзабаве Ігар папоўніў склад магілёўскага «Дняпра»[4]. У складзе магіляўчан стаў асноўным брамнікам. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[5].

У ліпені 2018 года, разарваўшы пагадненне з магілёўскім клубам, перайшоў у «Гарадзею»[6], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[7]. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным брамнікам каманды, толькі ў канцы 2020 года саступіў месца Сяргею Чэрніку.

У студзені 2021 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[8].

ДасягненніПравіць

  •   Уладальнік Кубка Беларусі: 2012

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2004 дубль Лакаматыў   28 -26
2005 Д2 Лакаматыў   3 -2
2006 дубль Лакаматыў   11 -11
2007 (1) Д2 Полацк   11 -15/1
2007 (2) Д3 Мясакамбінат   13 -3
2008 (1) Д3 Мясакамбінат   14 -9
2008 (2) дубль Смаргонь   14 -30
2009 Д1 Смаргонь   7 -11
2010 Д2 Полацк   17 -14
2011 Д2 Полацк   25 -29
2012 Д1 Нафтан   15 -15
2013 Д1 Нафтан   25 -30
2014 Д1 Нафтан   24 -32
2015 Д1 Нафтан   3 -4
2016 Д1 Нафтан   28 -39
2017 Д1 Дняпро   21 -35
2018 (1) Д1 Дняпро   6 -10
2018 (2) Д1 Гарадзея   12 -10
2019 Д1 Гарадзея   26 -24
2020 Д1 Гарадзея   23 -36

Зноскі