Ігар Дзянісавіч Іванцаў
Ігар Дзянісавіч Іванцаў (3 студзеня 1942 — 31 студзеня 2022) — савецкі і ўкраінскі гісторык, прафесар.
Ігар Дзянісавіч Іванцаў | |
---|---|
Ігор Денисович Іванцев | |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 студзеня 2022 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | гісторык |
Вядомы як | даследчык гісторыі Балгарыі |
Партыя | КПСС |
Спецыяліст па вывучэнні гісторыі Балгарыі і славянскіх краін[1]. Прарэктар Прыкарпацкага нацыянальнага ўніверсітэта імя Васіля Стэфаныка (1993—2005).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 3 студзеня 1942 года ў сяле Дэлева Тлумацкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці УССР (цяпер — Украіна).
Скончыў Карапецкую сярэднюю школу Цярнопальскай вобласці. У 1961—1964 гадах служыў у Савецкай Арміі[1].
У 1964 годзе паступіў на гістарычны факультэт Івана-Франкоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер — Прыкарпацкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стэфаныка), які скончыў у 1968 годзе, атрымаўшы дыплом з адзнакай. Працаваў настаўнікам гісторыі Бортнікаўскай сярэдняй школы Тлумацкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці[1].
У 1981 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі АН УССР (Кіеў). У 1983 годзе быў удзельнікам IX Міжнароднага з’езда славістаў, які праходзіў у Кіеве. У снежні 1986 года паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Праблемы гістарыяграфіі гісторыі Балгарыі ў перыяд паміж двума сусветнымі войнамі»[1] і атрымаў вучонае званне дацэнта.
У 1986 годзе вярнуўся ў Івана-Франкоўскі педагагічны інстытут, дзе працаваў да выхада на пенсію ў 2016 годзе[2]. У 1991 годзе абраны першым дэканам гістарычнага факультэта. У 1993—2005 гадах працаваў прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а у 2005−2008 гадах — дырэктарам Інстытута даўніверсітэцкай і паслядыпломнай адукацыі. У кастрычніку 2008 года перайшоў на пасаду прафесара кафедры сусветнай гісторыі факультэта гісторыі, паліталогіі і межнарожных адносін.
Памёр 31 студзеня 2022 года.
Узнагароды
правіць- Выдатнік народнай адукацыі Украіны,
- медаль «1300-годдзе Балгарыі» (Народная Рэспубліка Балгарыя)[1].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д Іванцаў Ігар Дзянісавіч(нявызн.).
- ↑ Памёр прафесар Прыкарпацкага ўніверсітэта(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2023. Праверана 1 кастрычніка 2023.