Ігар Канстанцінавіч Елісееў

Ігар Канстанцінавіч Елісе́еў (27 студзеня 1917, Петраград — 10 мая 1981) — беларускі архітэктар, Кандыдат архітэктуры (1956), дацэнт (1960).

Ігар Канстанцінавіч Елісееў
Дата нараджэння 27 студзеня 1917(1917-01-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 мая 1981(1981-05-10) (64 гады)
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1956)
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 19441957 гадах працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект» (галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні тыпавога праектавання), у 19571963 гадах загадчыкам сектара жылля НДІ будаўніцтва і архітэктуры. Адначасова з 1953 года выкладчык БПІ, з 1960 па 1981 г. — дацэнт. У 1966 годзе скончыў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. Загадчык кафедры Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года.

ТворчасцьПравіць

Прымаў удзел у аднаўленні пасля Вялікай Айчыннай вайны Мінска і інш. гарадоў рэспублікі. Асноўныя працы: праекты аднаўлення жылых дамоў па вул. К. Маркса ў Мінску (1946), будынкі педвучылішча ў Мазыры (1947); у аўтарскім калектыве: серыі тыпавых праектаў жылых дамоў № 134 і 136 (1947), 1-255, 1-414, 1-434 (1953-1956), эксперыментальныя праекты 12-павярховага жылога дома з аб’ёмных элементаў (1951), 9-павярховага жылога дому (1967), 2-павярховы буйнаблочны жылы дом для сельскага будаўніцтва (1970). Аўтар артыкулаў па пытаннях праектавання жылля.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1957), 1-я прэмія на рэспубліканскім адкрытым конкурсе «Жылыя дамы для сельскага будаўніцтва» (1969), 2-я прэмія за праект жылога дома для калгасніка на рэспубліканскім конкурсе (1946).

ЛітаратураПравіць