Ігар Фёдаравіч Крывабок
Ігар Крывабок (нар. 28 ліпеня 1978, Харкаў, Украіна) — былы ўкраінскі футбаліст, нападнік.
Поўнае імя | Ігар Фёдаравіч Крывабок | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 ліпеня 1978[1] (46 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Украіна Беларусь |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьГуляў за розныя ўкраінскія клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2006 трапіў у склад гродзенскага «Нёмана», дзе стала выхадзіў у аснове. Пасля гуляў у беларускіх клубах, у студзені 2012 зноў апынуўся ў Гродна. 24 мая 2012 у матчы супраць мазырскай «Славіі» адзначыўся хет-трыкам[2].
«Ліда»
правіцьУ красавіку 2013 перайшоў у «Ліду»[3]. Стаў асноўным іграком лідскага клуба і хутка ўзначаліў спіс бамбардзіраў Першай лігі. У многім дзякуючы выдатным бамбардзірскім паказчыкам Крывабока «Ліда» хутка апынулася сярод лідараў Першай лігі.
«Нафтан»
правіцьУ ліпені 2013 вярнуўся ў Вышэйшую лігу, падпісаўшы кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[4]. Стаў асноўным нападнікам навапалачан, у першым жа матчы (14 ліпеня 2013 супраць «Белшыны») адзначыўся дублем. 19 кастрычніка 2013 у матчы з «Белшынай» у сутыкненні з брамнікам бабруйчан Антонам Кавалеўскім прычыніў таму цяжкую траўму, за што быў дыскваліфікаваны на тры матчы.
Сезон 2014 распачаў асноўным нападнікам, але хутка быў выцеснены Вадзімам Дземідовічам і стаў толькі з’яўляцца на замену. 2 жніўня 2014 у матчы з брэсцкім «Дынама» выйшаў на замену на 68-й хвіліне і паспеў вызначыцца хет-трыкам (выніковы лік 7:0). Па заканчэнні сезону ў снежні 2014 пакінуў «Нафтан»[5].
Вяртанне ў «Нёман»
правіцьЗ лютага 2015 года трэніраваўся разам з «Нёманам»[6]. 16 сакавіка 2015 падпісаў з гродзенскім клубам кантракт[7].
На полі, аднак, Ігар з’яўляўся рэдка. Адзіны поўны матч правёў 17 чэрвеня, калі голам і галявой перадачай дапамог «Нёману» перамагчы «Нафтан». 7 ліпеня 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[8].
Апошнія гады
правіцьНеўзабаве пасля зыходу з «Нёмана» Крывабок падпісаў кантракт з клубам Першай лігі «Смаргонь»[9]. У сакавіку 2016 года зноў апынуўся ў складзе «Ліды»[10], пакінуў клуб у жніўні таго ж года[11] і зноў стаў іграком «Смаргоні»[12], аднак да канца сезону 2016 толькі двойчы выйшаў на замену ў канцы матчу. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Смаргонь»[13] і завяршыў кар’еру.
Зноскі
- ↑ Igor Krivobok // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Пратакол матча «Нёман» - «Славія-Мазыр»
- ↑ Игорь КРИВОБОК заключил контракт с "Лидой"
- ↑ Игорь Кривобок покинул "Лиду" и перешел в "Нафтан"
- ↑ Валерий Стрипейкис: "На контрактах в "Нафтане" осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка"
- ↑ Сосновский близок к переходу в "Неман", Анюкевич вернулся в клуб, Кривобок на просмотре
- ↑ Игорь Кривобок подписал контракт с "Неманом"
- ↑ "Неман" не продлил контракт с Игорем Кривобоком
- ↑ Кривобок и Гнедько перешли в «Сморгонь», 3 игрока находятся на просмотре
- ↑ Игорь Кривобок подписал контракт с "Лидой"
- ↑ Давлюд и Кривобок покидают «Лиду»
- ↑ ФК "Сморгонь" пополнилась шестью футболистами(недаступная спасылка)
- ↑ Новости ФК "Сморгонь". Архівавана 6 снежня 2016.