Ігар Мікалаевіч Крывушэнка
І́гар Мікала́евіч Крывушэ́нка (нар. 10 лютага 1964, Мінск) — беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі абаронцы), пазней — трэнер. У 2017—2019 гадах — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам інданезійскага клуба «ТІРА-Персікаба».
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ігар Мікалаевіч Крывушэнка | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 лютага 1964 (57 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гульнявая кар’ераПравіць
Выхаванец футбольнай школы СДЮШАР-5 (Мінск). Першы трэнер — Міхаіл Мустыгін. Гуляў за юнацкую зборную СССР. Выступаў за дубль мінскага «Дынама» (1980—1984), гродзенскі «Хімік» (1985—1987), фрунзенскую «Алгу» (1988), акцюбінскі «Акцюбінец» (1989), алданскі «Металург» (1990—1993), якуцкае «Дынама» (1994—1995, ігрок-трэнер), «Селенгу» Улан-Удэ (1996), магілёўскае «Тарпеда-Кадзіна» (1997).
Трэнерская кар’ераПравіць
Працаваў трэнерам «Тарпеда-Кадзіна» (1998), трэнэрам фарм-клуба «Змена-БАТЭ» (1999—2000). З 2001 па 2004 год трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год — галоўны трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года па верасень 2008 года — галоўны трэнер мінскага «Дынама». З 20 снежня 2008 года па 9 мая 2011 года — галоўны трэнер новасібірскай «Сібіры», якая ў 2010 годзе выступала ў расійскай Прэм’ер-лізе. З 2011 года галоўны трэнер узбекскага клуба «Шуртан». З 2012 года быў галоўным трэнерам жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
1 сакавіка 2017 года быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі з захаваннем пасады галоўнага трэнера ў «Тарпеда-БелАЗ»[1], а 22 сакавіка зацверджаны выканкамам БФФ на пасадзе[2]. У ліпені 2017 года Ігар Мікалаевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера«Тарпеда-БелАЗ», правёўшы развітальную таварыскую гульню з узбекским футбольным клубам «Алмалык»[3], і сканцэнтраваўся на працы ў зборнай.
Пад кіраўніцтвам Крывушэнкі зборная Беларусі заняла апошняе месца ў адборачнай групе да чэмпіянату свету 2018, прапусціўшы наперад у тым ліку зборную Люксембурга. Тым не менш, у лістападзе 2017 года кантракт з трэнерам быў падоўжаны на наступны год[4]. У 2018 годзе зборная Беларусі перамагла ў сваёй групе ў дывізіёне D Лігі нацый, не прапусціўшы ніводнага мяча, аднак у 2019 стартавала адбор да чэмпіянату Еўропы 2020 з чатырох паражэнняў запар. 13 чэрвеня 2019 года па пагадненні з кіраўніцтвам АБФФ Крывушэнка пакінуў пасаду гадоўнага трэнера нацыянальнай зборнай[5].
У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам інданезійскага клуба «ТІРА-Персікаба»[6].
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007
- Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2016
- Фіналіст Кубка Беларусі: 2005, 2007
- Пераможца першага дывізіёна чэмпіянату Расіі: 2009
- Фіналіст Кубка Расіі: 2009
Зноскі
- ↑ Игорь Криушенко назначен исполняющим обязанности главного тренера сборной Беларуси
- ↑ Игорь Криушенко официально утвержден в должности главного тренера сборной Беларуси
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» – «Алмалык». После матча прошло чествование Криушенко
- ↑ Игорь Криушенко останется главным тренером сборной Беларуси по футболу
- ↑ Игорь Криушенко отправлен в отставку
- ↑ Официально: Игорь Криушенко возглавил индонезийский "Тира Персикабо" (ФОТО)
СпасылкіПравіць
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)