Ігар Аляксандравіч Ляшчэня

беларускі дыпламат
(Пасля перасылкі з Ігар Ляшчэня)

І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 снежня 1967, Жодзіна) — беларускі дыпламат.

Ігар Ляшчэня
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы
13 чэрвеня 2016 — 21 жніўня[1] 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Уладзімір Серпікаў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль
16 мая 2006 — 28 верасня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Папярэднік Генадзь Лавіцкі
Пераемнік Уладзімір Скварцоў
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет
3 чэрвеня 1998 — 21 студзеня 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Сяргей Міхневіч
Нараджэнне 21 снежня 1967(1967-12-21) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Пасля сканчэння ў 1991 годзе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, уладкаваўся на працу ў Міністэрства замежных спраў СССР, адкуль яго накіравалі на працу ў пасольства СССР у Егіпце.

З 1994 да 1997 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, 3 чэрвеня 1998 года быў прызначаны там паслом [2]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 года [3], працаваў у адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

16 мая 2006 года прызначаны паслом у Дзяржаве Ізраіль [4]. 28 верасня 2012 года быў адстаўлены[5].

Працаваў на розных пасадах у МЗС Беларусі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[6]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 года заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненне гвалту з боку праваахоўных органаў[7]. Аднак так і не далучыўся да апазіцыйных структур. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[8]. Вярнуўся ў Беларусь.

11 жніўня 2021 года Ігара Ляшчэню затрымалі па крымінальнай справе, якая была заведзена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па факце масавых беспарадкаў у Мінску[9]. 16 жніўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным[10]. 20 жніўня Ляшчэню выпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне хады следства[11].

Заўвагі правіць

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 318 «Об И. А. Лещене» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (21 жніўня 2020).
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1998 г. № 290 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 21 января 2002 г. № 45 «Об освобождении И. А. Лещени от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет»(недаступная спасылка) (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 323 «О назначении И. А. Лещени Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Государстве Израиль» Архівавана 3 красавіка 2018. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 28 сентября 2012 г. № 441 «Об освобождении от должности И. А. Лещени» (руск.)
  6. Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
  7. Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты. Белсат (16 жніўня 2020). Праверана 16 жніўня 2020.
  8. Ігар Ляшчэня вызвалены ад пасады амбасадара Беларусі ў Славаччыне
  9. Справа аб «масавых беспарадках». Стала вядома, за што затрымалі экс-амбасадара Ігара Ляшчэню. Новы Час (12 жніўня 2021).
  10. Заява аб прызнанні Ігара Ляшчэні палітычным зняволеным. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (16 жніўня 2021).
  11. Былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня выйшаў на волю. Новы Час (20 жніўня 2021).

Спасылкі правіць