Ігар Мікалаевіч Байцоў

Ігар Мікалаевіч Байцоў (нар. 20 красавіка 1936, г. Яраслаўль, РСФСР — 19 ліпеня 2018) — беларускі архітэктар.

Ігар Мікалаевіч Байцоў
Дата нараджэння 20 красавіка 1936(1936-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2018(2018-07-19) (82 гады)
Жонка Інэса Васілеўна Байцова
Альма-матар
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 20 красавіка 1936 ў Яраслаўлі, у сям‘і фізікаў[1].

Скончыў у 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчыкі Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў, В. І. Гусеў). У 19591962 гадах працаваў у Мінскім аддзяленні ДСПІ «Прамэнергапраект»; у 19621964 гадах у інстытуце «Белхарчпраект»; у 19641965 гадах у інстытуце «Белпрампраект»; у 19651972 гадах у інстытуце «Белхарчпраект» (з 1966 пераназваны ў «Белдзіпрахарчпрам»); у 19721974 гадах у інстытуце «Белкамунпраект»; у 19741996 гадах галоўны архітэктар майстэрні «Белжылпраект»; у 19972003 гадах у інстытуце НДПТІБ[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[3].

Пражываў у Мінску[3]. Памёр пасля цяжкай хваробы 19 ліпеня 2018 года[1].

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: маргарынавы завод у Карагандзе (1971)[3], комплекс харчовых прадпрыемстваў у прамвузле «Дражня» ў г. Мінску (1972)[2], хлебазаводы ў Таліне (1972) і Брэсце (1973)[3], пабудаваны ў 1975, сааўтары С. Корчык, Т. Пукач); піянерскі лагер «Дразды» Галоўгаза БССР ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці (1976, пабудаваны ў 1978, прызнаны адной з лепшых пабудоў 1978 на аглядзе СА БССР)[2], рэканструкцыя гасцініцы ў г.п. Івянец Валожынскага раёна (1977) і аптэкі № 13 у Мінску (1978)[3]; Музей Беларускага Палесся ў Пінску (19831986, пабудаваны ў 19872000, сааўтары С. Босак, А. Зіноўева, Побаль і інш.; дыплом I ступені СА БССР на аглядзе-конкурсе 1984); краязнаўчы музей у г. Нясвіжы (1991, пабудаваны ў 1995, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); Мінскі абласны краязнаўчы музей у г. Маладзечна (19871988, пабудаваны ў 2006, у сааўтарстве з А. Зіноўевай); праект рэканструкцыі квартала «Залатая Горка» ў г. Мінску (1995-96, сааўтары Д. Фактаровіч, Побаль, Л. Карповіч, Чумак; дыплом БСА на аглядзе-конкурсе 1996)[2].

Быў аўтарам шматлікіх эсэ і артыкулаў у газетах «Наша Ніва», «Культура», часопісах «Архітэктура і будаўніцтва Беларусі», «Мансардавае будаўніцтва»[1].

Сям’яПравіць

У шлюбе з архітэктарам Інэсай Байцовай, меў дачку і трох унукаў. Дачка Кацярына таксама архітэктар[1].

ПоглядыПравіць

Падтрымліваў ідэі беларускага адраджэння. Лічыў, што трэба хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Прынцып Ігара Байцова: хоць раз на дзень пагаварыць па-беларуску з рускамоўным суразмоўцам
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Бойцов Игорь Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Бойцов Игорь Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

ЛітаратураПравіць

  • Бойцов Игорь Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
  • Бойцов Игорь Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.