Ігар Мікалаевіч Семяненя

вучоны ў галіне фізіялогіі

Ігар Мікалаевіч Семяне́ня[1] (нар. 22 лістапада 1960) — вучоны ў галіне фізіялогіі, доктар медыцынскіх навук (2001), прафесар (2003).

Ігар Мікалаевіч Семяненя
Дата нараджэння 22 лістапада 1960(1960-11-22) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі

Біяграфія правіць

І. М. Семяненя нарадзіўся ў Мінску. У 1983 годзе скончыў педыятрычны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута і застаўся працаваць на кафедры нармальнай фізіялогіі спачатку стажорам-выкладчыкам, з 1984 года — асістэнтам[2]. З 1986 года — малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі імуналогіі дзіцячага ўзросту інстытута[2]. У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Центральные холинергические механизмы регуляции жирно-кислотного состава и содержания холестерина липопротеидов плазмы крови при гипотермии и эмоциональном стрессе»[2]. У 1995—2003 гадах І. М. Семяненя працуе ў нанава створаным Аддзяленні медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на пасадзе вучонага сакратара. У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Терморегуляторные процессы при экспериментальном субфебрилитете». З 2003 па 2006 год галоўны вучоны сакратар, член Прэзідыума і Калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2006 года І. М. Семяненя працаваў дэканам факультэта павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў прыватнай установы адукацыі «БІП — Інстытут правазнаўства»[2]. У 2007—2011 гадах — начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2008—2010 гадах завочна навучаўся ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2]. У 2011—2017 гадах — начальнік аддзела навуковага забеспячэння і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. З 15 студзеня 2018 года — дырэктар Рэспубліканскага навукова-даследчага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Навуковая і грамадская дзейнасць правіць

Аўтар больш за 360 680 апублікаваных прац, 4 манаграфій, сааўтар 3 вынаходстваў[2]. Асноўныя працы І. М. Семянені прысвечаны праблемам тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі, эксперыментальна-клінічнаму даследаванню праблемы субфебрылітэта, вывучэнню ўплыву радыяцыйнага фактару пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС на імунную сістэму арганізма дзяцей, развіццю новага навукова-практычнага напрамкі ў медыцыне — хронахірургіі. Шэраг прац прысвечаны праблемам касмічнай экалогіі чалавека, ролі псіхікі ў механізмах здароўя і хвароб, асобных пытаннях патагенезу і тэрапіі нейраінфекцый, вылучэнню новых формаў рэгуляцыі функцый арганізма, распрацоўцы праблем сацыяльнай кібернетыкі, пытаннях кіравання медыцынскай навукай і інш.

У час работы ў Мінскім медыцынскім інстытуце ў 1986‒1990 гадах займаўся пытаннямі арганізацыі імуналагічнай службы ў Беларусі, выязджаў у рэгіёны і атрымаў статус удзельніка ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2].

У розны час быў членам Камісіі па забеспячэнню аховы правоў і процідзеянню парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, членам рабочай групы Дзяржаўнай камісіі па пытаннях медыка-біялагічнага забеспячэння дзяржаўнай бяспекі пры Савеце бяспекі Рэспублікі Беларусь, членам секцыі падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, членам Дзяржаўнага навукова-тэхнічнага экспертнага савета па ахове здароўя пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, выконваючым абавязкі кіраўніка аддзялення медыка-біялагічных навук НАН Беларусі, адказным сакратаром часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Былі медыка-біялагічных навук», членам рэдкалегій часопісаў «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук», «Пытанні арганізацыі і інфарматызацыі аховы здароўя», «Атэстацыя», «Свет спорту», членам рэдакцыйных саветаў часопісаў «Ахова здароўя», «Адраджаем родную зямлю». галоўным рэдактарам навукова-практычнага штогодніка «Дасягненні медыцынскай навукі Беларусі», членам фармакалагічнага камітэта і камісіі па лекавых сродках Міністэрства аховы здароўя Беларусі, намеснікам старшыні камісіі па спосабах прафілактыкі, дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі і арганізацыйных формах работы і камісіі па метадах аказання медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя і інш.

Член Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй навукова-рэдакцыйнага савета часопіса «Ахова працы. Тэхналогіі бяспекі», членам рэдакцыйных саветаў часопіса «Новости медико-биологических наук» і газеты «Человек и пчела».

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г д е ё Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. 2020. Т. 17, № 4. — С. 509—512.

Літаратура правіць

  • Семяненя Ігар Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Вучоныя Беларусі. Семененя Игорь Николаевич (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя медыцынскіх навук. 2020. Т. 17, № 4. — С. 509—512.
  • Игорь Николаевич Семененя: к 55-летию со дня рождения / [составитель В. С. Семененя; авторы вступительной статьи: С. А. Игумнов, П. В. Воробей; научный редактор В. А. Матюхин]. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 140, [4] с., [4] л. ил.; 20 см. — (Биобиблиография учёных Беларуси). — 52 экз. — ISBN 978-985-08-1945-1. (руск.)

Спасылкі правіць