Ігар Мікалаевіч Смірноў

І́гар Мікала́евіч Смірно́ў (руск.: И́горь Никола́евич Смирно́в; 23 кастрычніка 1941, г. Петрапаўлаўск-Камчацкі, РСФСР, СССР) — прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі.

Ігар Мікалаевіч Смірноў
Игорь Николаевич Смирнов
Сцяг1-ы Прэзідэнт Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі
3 снежня 1991 — 30 снежня 2011
Віцэ-прэзідэнт Аляксандр Караман (19912001)
Сяргей Ляонцьеў (20012006)
Аляксандр Каралёў (20062011)
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Яўген Васільевіч Шаўчук
Сцяг1-ы Старшыня Вярхоўнага Савета Прыднястроўя
2 верасня 1990 — 25 лістапада 1990
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Уладзімір Ганчар (в. а.)
Рыгор Маракуца
Нараджэнне 23 кастрычніка 1941(1941-10-23)[1] (82 гады)
Дзеці Oleg Smirnov[d] і Vladimir Smirnov[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя Запарожскі машынабудаўнічы інстытут
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Republic ордэн «За заслугі» Order of Suvorov Pentru order of courage Order of the Badge of Honour
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені
Order of Honour and Glory
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыднястроўе

Гэты артыкул з’яўляецца часткай
серыі артыкулаў:

Палітыка Прыднястроўя


Біяграфія

правіць

Пасля заканчэння вучылішча рамёстваў працаваў на Златавустаўскім металургічным заводзе. З 1959 па 1987 год — на Электрамашынабудаўнічам заводзе ў г. Новая Кахоўка. Прайшоў шлях ад зваршчыка да намесніка дырэктара па вытворчасці. У 1974 годзе скончыў завочна Запарожскі машынабудаўнічы інстытут.

З 1987 па 1990 год — дырэктар завода «Электрамаш»

Актыўны ўдзельнік акцый пратэсту рускамоўнага насельніцтва Малдовы супраць праяў малдаўскага нацыяналізму ў жніўні-верасні 1989 г. У лютым 1990 г. выбраны дэпутатам гарсавета Ціраспаля і народным дэпутатам Вярхоўнага Савета МССР. Але з-за неаднаразовых пагроз, збіццеў і поўнага ігнаравання прыднястроўцаў разам з групай дэпутатаў прыпыніў свою дзейнасць у Вярхоўным Савеце МССР.

У красавіку 1990 г. абраны старшынёй Ціраспальскага гарадскога савета. На I З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў Прыднястроўя выбраны старшынёй Каардынацыйнага Савета сацыяльна-эканамічная развіцця рэгіёна. На II Надзвычайным З’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў 2 верасня 1990 года, які абвясціў стварэнне прыднястроўскай дзяржавы, выбраны Старшыней Часовага Вярхоўнага Савета ПМССР. Перамог на выбарах прэзідэнта ПМР у 1991 годзе.

Падчас Прыднястроўскага канфлікту ўзначаліў абарону ПМР, стварыўшы Рэспубліканскую гвардыю і народнае апалчэнне.

Быў абраны прэзідэнтам яшчэ тройчы — у 1996, 2001 і 2006 годзе.

Вярхоўны Галоўнакамандуючый узброенымі сіламі самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Доктар эканамічных навук.

Узнагароджаны ўрадавымі ўзнагародамі СССР, ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы і Украінскай праваслаўнай царквы (кананічнай).

Мае жонку, двух сыноў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #136048323 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.