Ігар Мікалаевіч Шаруха

Ігар Мікалаевіч Шаруха (нар. 8 чэрвеня 1968, г. Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі географ, краязнаўца. Кандыдат педагагічных навук (2000), дацэнт (2003).

Ігар Мікалаевіч Шаруха
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1968(1968-06-08) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ, краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат педагагічных навук
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1992 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Геаграфія», у 1998 годзе аспірантуру Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова.

У 1993-1995 годах на кафедры педагогікі і методыкі пачатковага навучання, у 1995—2015 — на кафедры геаграфіі і аховы прыроды Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, у 2008—2012 — загадчык кафедры геаграфіі і аховы прыроды, у 2012—2015 — дэкан факультэта прыродазнаўства; у 2015—2016 — загадчык кафедры прыродазнаўства факультэта матэматыкі і прыродазнаўства, з 2016 года — прафесар кафедры прыродазнаўства. Сышоў з універсітэта ў 2021 годзе.

Старшыня магілёўскай абласной суполкі Беларускага геаграфічнага таварыства. Адказны рэдактар геаграфічнага часопіса абласнога аддзялення Беларускага геаграфічнага таварыства «Магілёўскі мерыдыян».

Узнагароды правіць

Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2010), Саюза пісьменнікаў Беларусі (1997), Беларускага таварыства «Веды» (1997, 2009), Беларускага геаграфічнага таварыства (2009), Цэнтра геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі (2009) і інш.

Бібліяграфія правіць