Адкрыць галоўнае меню

Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў

беларускі рэжысёр, сцэнарыст

І́гар Міха́йлавіч Дабралю́баў (22 кастрычніка 1933, Новасібірск — 19 ліпеня 2010, Мінск) — беларускі рэжысёр, сцэнарыст.

Ігар Міхайлавіч Дабралюбаў
руск.: Игорь Михайлович Добролюбов
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1933(1933-10-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 19 ліпеня 2010(2010-07-19) (76 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр, кінарэжысёр
Узнагароды: Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974)
IMDb: ID 0229805

БіяграфіяПравіць

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1956), рэжысёрскі факультэт УДІК (1963, майстэрня М. Рома). У 1956—1958 — акцёр Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З 1963 — рэжысёр кінастудыі «Беларусьфільм». З 1993 — прафесар Інстытуту сучасных ведаў.

Рэжысёр фільмаў «Іду шукаць» (1966), «Іван Макаравіч» (1968), «Таму што кахаю» (1974), «Па сакрэту ўсяму свету» (1976), «Расклад на паслязаўтра» (1978), «Дзіўныя прыгоды Дзяніса Караблёва» (1979), «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы!» (1985), «Восеньскія сны» (1987), «Плач перапёлкі» (1990), «Эпілог» (1994).

Зняўся ў фільмах «Любімая» (1965), «Шчасце трэба берагчы», «Дзевяць дзён аднаго году».

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1974). Народны артыст БССР (1985). Лаўрэат прэміі ЦК ЛКСМ БССР у галіне кінамастацтва (1970, за фільм «Іван Макаравіч»). Узнагароджаны Срэбным медалём імя А. Даўжэнкі (1976, за фільм «Братушка»).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Дарашчонак Т. Памёр вядомы кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Ігар Дабралюбаў // БелаПАН / Грамадства. 21.07.2010, 12:50.