Ігар Міхайлавіч Колб

Ігар Міхайлавіч Колб (нар. 6 снежня 1971, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Ігар Міхайлавіч Колб
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Нараджэнне 6 снежня 1971(1971-12-06) (52 гады)
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працаваў настаўнікам матэматыкі СШ № 5 г. Брэста; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі СШ № 2 г. Пінска; галоўным спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела па справах моладзі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі і па справах моладзі Пінскага гарвыканкама; дырэктарам гімназіі № 3 імя В. З. Каржа г. Пінска.

З’яўляўся дэпутатам Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць пятага — дваццаць сёмага скліканняў, членам прэзідыума Беларускай асацыяцыі дырэктараў школ.

Удастоены звання «Чалавек года горада Пінска — 2015».

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

Спасылкі правіць