Ігар Міхайлавіч Курбатаў
вучоны
Ігар Міхайлавіч Курба́таў[3][4] (13 сакавіка 1905 — 19 кастрычніка 1969) — беларускі савецкі вучоны, фізіёлаг раслін. Доктар біялагічных навук (1949), прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Ігар Міхайлавіч Курбатаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 1969 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык |
Навуковая сфера | біялогія і фізіялогія раслін[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (1949) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьІ. М. Курбатаў нарадзіўся ў Маскве. У 1930 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1939—1941 гг. працаваў у педагагічным інстытуце ў Віцебску — загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі. У 1954—1969 гг. загадчык кафедры фізіялогіі раслін і мікрабіялогіі БСГА[5].
Навуковая дзейнасць
правіцьІ. М. Курбатаў займаўся вывучэннем уздзеяння гумуса глебы і торфу на працэсы росту каранёў раслін, сінтэзу раслінамі пігментаў, інтэнціўнасць фотасінтэзу і інш. Сярод апублікаваных прац:
- Современные представления о природе гумуса и его роли в жизни почв и растений. Горки, 1968;
- К вопросу о природе гумуса почв и торфов. // Труды Белорусскойс.-х. академии, 1959 (разам з Е. І. Двойнішнікавай і В. Ф. Курбатавай).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 45.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. T. 3: Катэнарыя — Недайка — С. 112.
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ ЭПБ 1984.
- ↑ Кафедра батанікі БДСГА (руск.)
Літаратура
правіць- Курба́таў Ігар Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 45. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Курба́таў Ігар Міхайлавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 112. — 588 с., іл. — 10 000 экз.