Ігар Анатольевіч Рачкоўскі

(Пасля перасылкі з Ігар Рачкоўскі)

І́гар Анатольевіч Рачкоўскі (нар. 5 красавіка 1968, Смаргонь) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі (2007).

Ігар Анатольевіч Рачкоўскі
Сцяг Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь
з 1 кастрычніка 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Сцяг1-ы старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Сцяг
27 верасня 2007 — 31 ліпеня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Аляксандр Боечка
Сцяг2-і старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь Сцяг
10 красавіка — 27 верасня 2007
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Паўлоўскі
Пераемнік пасада скасавана
Нараджэнне 5 красавіка 1968(1968-04-05) (56 гадоў)
Адукацыя Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча,
Інстытут нацыянальнай бяспекі Беларусі,
Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
Прафесія афіцэр, юрыст
Дзейнасць военачальнік, спартыўны функцыянер
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Беларусі Беларусь
Род войскаў Ракетныя войскі стратэгічнага прызначэння,
ваенная контрразведка,
пагранічныя войскі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

У 1990 годзе скончыў камандна-інжынерны факультэт Рыжскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, у 1996 годзе — курсы Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у 2001 годзе — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Праходзіў службу на розных афіцэрскіх пасадах ва ўзброеных сілах і органах дзяржаўнай бяспекі. У пагранічных войсках з верасня 1998 года. З 2004 года ўзначальваў Асобную службу актыўных мерапрыемстваў пагранічных войск.

10 красавіка 2007 указам прэзідэнта № 175 прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Беларусі. З верасня 2007 — згодна з указам аб пераназванні — старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 2007 атрымаў званне генерал-маёра.

У красавіку 2010 года вызначыўся тым, што зрабіў выступ у парламенце Беларусі на беларускай мове.[1]. Пазней ён патлумачыў: Мая пазіцыя ясная. Калі вы заўважылі, пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь першы запіс пра назву краіны ідзе на беларускай мове. Бо гэта наша ідэнтыфікацыя. Калі мы хочам, каб нас паважалі, павінны паважаць самі сябе[2].

31 ліпеня 2012 Ігар Рачкоўскі вызвалены ад займанай пасады за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Гэта было звязана з гісторыяй шведскіх мядзведзікаў, якіх 4 ліпеня скідвалі з самалёта над Мінскам і Івянцом.

З лістапада 2012 першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь у 2014—2017 гадах.

Мае пяцёра дзяцей.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць