Ігар Віляёравіч Рымашэўскі

(Пасля перасылкі з Ігар Рымашэўскі)

Ігар Віляёравіч Рымашэ́ўскі (25 лістапада 1959, Мінск) — беларускі мастак[1]. Працуе ў галіне жывапісу, прыкладнога мастацтва, манументальнага мастацтва, графікі.

Ігар Віляёравіч Рымашэўскі
Дата нараджэння 25 лістапада 1959(1959-11-25) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс[d], манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Вучоба

Біяграфія правіць

Скончыў у 1979 годзе Мінскае мастацкае вучылішча[2], у 1987 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць правіць

Працуе ў станковым жывапісе, манументальна-дэкаратыўным і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Сярод лепшых твораў жывапісныя палотны «Карусель» (1992), «Зімою на дачы» (1994), «Святочная павозка» (1995), «Над роднай зямлёю» (1996), «Русалкі» (1997), «Мастацтва належыць народу», «Шчаслівы дзень» (абодва 1999), «Першы дзень вясны», «Баюшкі-баю», «Вясковая пантэра», «Грыбная юшка» (усе 2000), вітраж у бальніцы г. Іўе Гродзенскай вобласці (1988), размалёўка сталовай Мінскага завода «Ударнік» (1990). Работы вызначаюцца наіўна-прымітыўным выяўленнем рэчаіснасці, выкарыстаннем чыстых колераў, штрыхавасцю мазка[2].

З 1982 удзельнічае ў нацыянальных і міжнародных выстаўках. Уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у Мастацкім фондзе рэспублікі Беларусь, у галерэі Webkunsthaus (ФРГ), у галерэі Schaer і Wildbolc (Швейцарыя). А таксама ў прыватных калекцыях у Англіі, Аўстраліі, Аўстрыі, Даніі, Германіі, Літвы, Галандыі, Францыі, Іспаніі, Ізраіля, Расіі, Швейцарыі, Польшчы, Турцыі, Італіі, Японіі, Украіны, Беларусі.

Зноскі

  1. Ігар Рымашэўскі Архівавана 4 сакавіка 2016.
  2. а б Л. Ф. Салавей. Рымашэўскі Ігар Віляёравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура правіць