Ігар Пятровіч Сергеенка

(Пасля перасылкі з Ігар Сергеенка)

Ігар Пятровіч Сергее́нка[A] (14 студзеня 1963, вёска Сталіца, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны. Са снежня 2019 года — кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2]. Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Канады, шэрагу іншых краін.

Ігар Сергеенка
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі
з 6 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Наталля Качанава
Намеснік кіраўніка КДБ
Нараджэнне 14 студзеня 1963(1963-01-14) (61 год)
Дзеці двое
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Месца працы
Ваенная служба
Прыналежнасць рэжым Лукашэнкі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1963 годзе ў в. Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.

У 1984 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1984—1986 гадах праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1986 па 1988 год — загадчык вучэбна-метадычнага кабінета кафедры гісторыі КПСС і палітэканоміі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1988—1989 гадах — курсант Вышэйшых курсаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі СССР.

У 1989—2010 гадах праходзіў службу на розных пасадах у органах Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У 2006 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 23 лютага 2007 года ўказам Прэзідэнта Беларусі яму было прысвоена званне генерал-маёра.

Паводле «Нашай Нівы», у 2008 годзе «пад яго кантролем», праходзіў працэс прызнання экстрэмісцкімі кніг «Лісты з лесу» Паўла Севярынца, «Выпадковы прэзідэнт» Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета, а таксама газеты польскай меншасці «Głos znad Niemna»[3].

Ад студзеня 2010 года ўзначальваў упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці  (бел. (тар.)), ад красавіка 2013-га — першы намеснік старшыні КДБ. Пазней працаваў у Гродне, адкуль пайшоў на павышэнне. У 2013 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ па контрвыведнай дзейнасці.

У канцы жніўня 2013 года менавіта ён расказаў журналістам пра завяршэнне расследавання справы аб так званым «плюшавым дэсанце», аднак адмовіўся раскрываць падрабязнасці. Пазней стала вядома, што з фігурантаў Антона Сурапіна і Сяргея Башарымава знятыя абмежаванні волі.

У лютым 2017 года, як намеснік кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, браў удзел у круглым стале «Курапаты — мемарыял памяці і смутку», які праводзіла газета «Беларусь сегодня»[4]. Там ён выказваўся наконт «адкрытасці» архіваў КДБ.

6 снежня 2019 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае двух дзяцей.

Міжнародныя санкцыі правіць

2 лютага 2011 года начальнік упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці  (бел. (тар.)) Сергеенка быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза як адказны за рэпрэсіўную працу КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі на Магілёўшчыне[6][7].

31 жніўня 2020 года Сергеенка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[8]. 29 верасня Сергеенка трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі[9][10].

6 лістапада 2020 года Сергеенку зноўку дадалі ў Чорны спіс Еўрасаюза[11]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што ён як кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які цесна звязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і адказвае за забеспячэнне рэалізацыі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у сферы ўнутранай і знешняй палітыкі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, у тым ліку ў кампаніі рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць дзяржапарат пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года[12].

24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13], а 11 снежня — і Швейцарыя[14]. Акрамя таго, 6 лістапада Сергеенка трапіў пад санкцыі Канады[15].

Заўвагі правіць

  1. Распаўсюджана памылковае напісанне Сергяенка, аднак, у беларускай мове яканне не адбываецца ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х

Зноскі

  1. а б http://president.gov.by/ru/administration_ru/
  2. president.gov.by
  3. Першым намеснікам старшыні КДБ стаў чалавек, які шукаў экстрэмізм у кнігах Севярынца і газеце «Глос з-над Немна», Наша Ніва, 5-12-2019
  4. История должна нас объединять, Беларусь сегодня
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2019 года № 446 «Об И. П. Сергеенко»
  6. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  7. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex  (англ.). Праверана 25 снежня 2020.
  8. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс. Беларуская служба Радыё «Свабода» (31 жніўня 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  9. Политическая хроника дня: Тихановская поговорила с Макроном, белорусский МИД ответил, а позже Великобритания и Канада ввели санкции (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  10. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Урад Вялікабрытаніі  (серб.). Праверана 8 верасня 2021.
  11. Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  12. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). EUR-Lex  (польск.).
  13. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (24 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.
  14. Belarus: Federal Council extends scope of sanctions (англ.). Федэральны савет Швейцарыі  (укр.) (11 снежня 2020). Праверана 6 верасня 2021.
  15. Belarus sanctions (англ.). Урад Канады  (польск.) (6 лістапада 2020). Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі правіць