Ігар Мікалаевіч Стасевіч
Ігар Стасевіч (нар. 21 кастрычніка 1985, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Атырау». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2007—2021). Футбаліст года Беларусі (2015, 2018, 2019).
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ігар Мікалаевіч Стасевіч | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 кастрычніка 1985[1][2] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 22 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец барысаўскага футбола, доўгі час гуляў за БАТЭ. 30 верасня 2008 года забіў другі гол у браму турынскага «Ювентуса» ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў. Другую палову 2010 года правёў у складзе ніжагародскай «Волгі». У студзені 2011 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Гомеля».
У снежні 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. У мінскім клубе стаў іграком асновы, звычайна дзейнічае на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[3].
Выдатна правёў сезон 2014, у якім быў лідарам дынамаўцаў, якія доўгі час змагаліся за золата, але ў выніку атрымалі срэбраныя медалі; таксама дапамог «Дынама» ўпершыню ў гісторыі выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў чэмпіянаце, забіўшы 8 галоў. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату[4].
19 студзеня 2015 года падпісаў кантракт з БАТЭ[5]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі левага ўскрайняга нападніка. 29 верасня 2015 года адкрыў лік у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» (3:2). Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі[6]. У лістападзе падоўжыў кантракт з БАТЭ[7].
У сезоне 2016 дапамог БАТЭ здабыць чарговае чэмпіёнства, а сам трэці раз запар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату Беларусі. У 2018 годзе, пасля завяршэння кар’еры Віталем Радзівонавым, стаў капітанам каманды. У сезоне 2018 з 15 галявымі перадачамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі. У верасні 2018 года зноў падоўжыў кантракт з БАТЭ[8]. У снежні 2018 года другі раз быў прызнаны футбалістам года Беларусі, у снежні 2019 года — у трэці раз. Таксама ў сезоне 2019 зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату (12 галявых перадач). У сезоне 2020, нягледзячы на памяншэнне паказчыкаў (6 галоў і 11 перадач), зноў стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі і быў прызнаны найлепшым паўабаронцам турніру трэці раз запар.
У студзені 2021 года было абвешчана, што Стасевіч пакідае БАТЭ[9]. Неўзабаве паўабаронца падпісаў пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, хоць у маі часова адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні на некаторы час быў адпраўлены ў дубль[11]. За сезон адзначыўся 3 галамі і 4 галявымі перадачамі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[12].
У лютым 2022 года падпісаў кантракт з песчанакопскай «Чайкі» з трэцяга дывізіёна Расіі[13]. Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года[14].
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[15].
Міжнародная кар’ераПравіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З 2007 года выступае за нацыянальную зборную.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (9): 2006, 2007, 2008, 2009, 2015, 2016, 2017, 2018, 2021
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2004, 2014, 2019, 2020
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі (5): 2006, 2010, 2011, 2015, 2020
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2015, 2016, 2017, 2021
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (12): 2006, 2007, 2008, 2011, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі (6): 2007, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі (5): 2014, 2015, 2016, 2018, 2019
- Футбаліст года Беларусі (3): 2015, 2018, 2019
Зноскі
- ↑ Igor Stasevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ihar Stasevich // FBref.com
- ↑ Стасевич продлил контракт с минским «Динамо»
- ↑ Игорь Стасевич назван лучшим игроком чемпионата Беларуси
- ↑ Игорь Стасевич подписал контракт с БАТЭ
- ↑ Игорь Стасевич - лучший футболист Беларуси 2015 года
- ↑ Стасевич продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Игорь Стасевич продлил контракт с БАТЭ
- ↑ Стасевич ушел из БАТЭ
- ↑ Стасевич представлен в качестве игрока "Шахтера"
- ↑ Футбол. Сергей Гуренко отправил Игоря Стасевича и Николу Антича в дубль солигорского "Шахтера"
- ↑ https://football.by/news/160588.html
- ↑ Игорь Стасевич стал одноклубником Гавриловича в "Чайке"
- ↑ Игорь Стасевич покинул "Чайку"
- ↑ "Атырау" объявил о подписании Игоря Стасевича (руск.). football.by (30 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.