Ігар Сяргеевіч Засімовіч
Ігар Сяргеевіч Засімовіч (нар. 18 чэрвеня 1966, Мінск) — беларускі скульптар.
Ігар Сяргеевіч Засімовіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 чэрвеня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальна-дэкаратыўная скульптура і станковая скульптура |
Вучоба | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. У 1994 годзе стажыраваўся ў Бад-Гандэрсгайме (Германія).
3 1989 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1][2]. У 1996 годзе — камісар пленэру па скульптуры «Размова з камянямі» (Мінск). У 2006 г. — камісар пленэру па гарадской скульптуры ў камені «Мінск-2006»[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2006 года[2].
Творчасць
правіцьПрацуе ў манументальна-дэкаратыўнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — камень, бронза, граніт[1].
Сярод твораў: кампазіцыі «Змяя» (Мінск), «Арфа» (Астравец Гродзенскай вобласці), «Выкраданне Еўропы» (Вільнюс), фантаны ў гарадах Козмін Велікапольскі і Кратошын (Польшча)[1], помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай у Мінску (2015, у сааўтарстве з Дзмітрыем Аганавым і архітэктарам Сяргеем Багласавым), крыж у гонар першага згадвання Азярычына.
Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Траццякоўскай галерэі (Масква)[1], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[2].
Зноскі
- ↑ а б в г д Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
- ↑ а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
Літаратура
правіць- Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
Спасылкі
правіцьІгар Сяргеевіч Засімовіч на Вікісховішчы |
- Ігар Сяргеевіч Засімовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»